Навіны Навіны Руху

Спецслужбы шукаюць новыя формы ціску?

Спецслужбы шукаюць новыя формы ціску?

2514 Праглядаў Мінск
Пасля розгаласу ў беларускіх інтэрнэт-СМІ невядомыя знялі блакаду з кватэры, дзе знаходзіліся Артур Фінкевіч і Наста Машчава.

Лідэр «Маладой Беларусі» не ведае, з якой мэтай людзі ў цывільным спрабавалі пранікнуць у кватэру, але адзначае шэраг асаблівасцяў у іх паводзінах:

— Не ведаю з якой прычыны яны ламіліся ў кватэру, але асаблівасць у тым, што гэта была спроба несанкцыянаванага пранікнення. Участковага побач не было, ніякіх дакументаў яны прад’явіць не спрабавалі. Ні ў мяне, ні ў актывісткі Насты Машчавай запазычанасцяў перад дзяржавай у выглядзе штрафаў таксама няма, — распавядае Артур Фінькевіч.

Па словах моладзевага актывіста, людзі ў цывільным, якія блакавалі выхады з будынку, званілі на стацыянарны тэлефон, грукаліся ў вокны, дзверы. Яны таксама прайшліся па суседзях, распытвалі, хто жыве ў гэтай кватэры, падсылалі правакатара.

Калі інфармацыя пра здарэнне пайшла ў інтэрнэт, спецслужбоўцы з’ехалі.

Нагадаем, гадзіну таму невядомыя блакавалі Артура Фінкевіча ў адной з мінскіх кватэр.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны