Навіны Навіны Беларусі

Незалежнасць: якія здабыткі і перспектывы?

Незалежнасць: якія здабыткі і перспектывы?

4558 Праглядаў Мінск
11 верасня ў мінскім ДК Трактарнага завода (Даўгабродская, 24) адбудзецца канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона. Мерапрыемства ладзіцца ў межах кампаніі «Народная праграма» пры ўдзеле аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі.

У канферэнцыі возьмуць удзел каля 300 грамадскіх актывістаў, экспертаў і палітыкаў.

Канферэнцыя будзе складацца з дзвюх секцый. У першай грамадскія і палітычныя дзеячы паразважаюць пра тое, ці ёсць незалежнасць Беларусі гістарычнай выпадковасцю, што дала яна нашай краіне, што пагражае беларускай незалежнасці і якая будучыня яе чакае.

Сярод выступоўцаў — Мечыслаў Грыб, Віктар Івашкевіч, Жана Літвіна, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Мацкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч.

Другая секцыя будзе ўяўляць сабой дыскусію ў межах кампаніі «Народная праграма», якая складаецца дзеля ўмацавання незалежнасці Беларусі праз выпрацоўку пазітыўнай канцэпцыі яе развіцця.

Дыскусіі пройдуць па васьмі тэмах у розных сферах. Гэта — «Нацыянальная валюта і грашовая сістэма Беларусі: талер, еўра ці расійскі рубель?»; «Астравецкая АЭС: энергетычная бяспека ці экалагічная катастрофа?»; «Беларуская зямля: ва ўласнасці сялян, дзяржавы ці замежнікаў?»; «Якія перавагі мае прапарцыйная выбарчая сістэма для Беларусі?»; «Ці патрэбная ў Беларусі рэформа сістэмы МУС»; «Наколькі сучасная і эфектыўная медыцына ў Беларусі»; «Упарадкаванне пенсійнай сістэмы і пытанне павелічэння пенсійнага ўзросту»; «Ці можа Беларусь быць у двух інтэграцыйных працэсах адначасова?(Усход-Захад)».

Абмеркаванне гэтых праблем будзе ўяўляць сабой выступы і спрэчкі аўтарытэтных экспертаў (Сяргея Чалага, Міхала Залескага, Таццяны Манёнак, Алега Гулака ды іншых).

— - - - - - - - -

Ахвотным узяць удзел у канферэнцыі — ліставаць на prahrama@gmail.com, пазначыўшы свае прозвішча, імя, тэлефон і арганізацыю, якую вы прадстаўляеце, альбо тэлефанаваць на нумар +375293623126, Ірына Лясная).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народная праграма

Апошнія навіны