Навіны Навіны Беларусі

Перспектывы развіцця рынку працы ды гарантыі па беспрацоўі абмеркавалі на Гомельшчыне

Перспектывы развіцця рынку працы ды гарантыі па беспрацоўі абмеркавалі на Гомельшчыне

3933 праглядаў Гомель
Учора ў Гомелі, у канферэнц-зале гатэля «Турыст», адбылося грамадскае абмяркаванне праблемаў развіцця рынку працы ды барацьбы з беспрацоўем на Гомельшчыне. Канферэнцыю арганізавалі мясцовыя грамадскія арганізацыі: грамадзянская ініцыятыва «Гомельскі Дэмакратычны Форум», экспертная ўстанова «Стратэгічная думка» ў партнёрстве з Рухам «За Свабоду» ў межах кампаніі «Народная праграма».

Экспертная група «Стратэгічнай думкі» прэзентавала незалежны аналіз стану рынку працы на Гомельшчыне, з якога выцякае, што афіцыйная статыстыка моцна скажае рэальнасць. Калі, паводле дадзеных дзяржаўных органаў, колькасць беспрацоўных ў рэгіёне знаходзіцца ў межах статыстычнай памылкі, то ўважлівы аналіз ды параўнанне розных паказчыкаў даюць кардынальна іншую лічбу: не менш за 20%. Прычым болей за 200 тысяч чалавек нават нешукаюць працу. Частка з іх, магчыма, працуе за мяжой.

Дарэчы, менавіта гэтае пытанне, а ці карысна дзля эканомікі рэгіёна такая з’ява, як экспарт працоўнай сілы, выклікала найбольш жывую дыскусію, якая перакінулася на іншыя сферы, апроч эканамічнай.

У дыскусіі ўзялі ўдзел каля 40 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнік Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, каардынатар «Гомельскага Дэмакратычнага Форума» Дар’я Суворава, эканамічная група «Стратэгічнае думкі» — Аляксей Хацько, Аляксей Харкевіч (ён і рабіў прэзентацыю), Антон Пятроў-Рудакоўскі (усе — маладыя вучоныя), прадстаўнікі мясцовага прафсаюзнага руху, а таксама шэраг зацікаўленых грамадзянаў.

Як паведаміў Пётр Кузняцоў, адзін з ініцыятараў мерапрыемства, вынікі дыскусіі будуць падсумаваныя, а найбольш жыццяздольныя прапановы ўвойдуць ў канчатковую версію экспертнага заключэння. І, калі ўлады не будуць рабіць пэўных захадаў дзеля паляпшэння сітуацыі, напрацоўкі стануцца часткаю пазітыўнага месэджа рэгіянальных дэмакратычных сілаў ў працы з грамадствам.Теги: рынак працы, беспрацоўе, «Народная праграма», рынок труда, безработица, «Народная программа»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народная праграма

Апошнія навіны