Навіны Навіны Беларусі

Беларускія ўлады вымушаныя адпускаць палітвязняў

Беларускія ўлады вымушаныя адпускаць палітвязняў

3423 праглядаў
Інфармацыйнае агенцтва Reuters паведаміла, што міністр замежных спраў Балгарыі Мікалай Младэнаў правёў нядаўна сакрэтную сустрэчу з кіраўніком Беларусі, падчас якой той паабяцаў вызваліць чатырох фігурантаў «справы 19 снежня» на гэтым тыдні, а ўсіх палітвязняў — да пачатку кастрычніка.

Гэтая інфармацыя знайшла пацверджанне ўвечары 1 верасня, калі прэзідэнцкая прэс-служба паведаміла аб памілаванні чатырох чалавек: «Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў пасля разгляду прашэнняў гэтых грамадзян аб памілаванні. Асуджаныя заявілі аб раскаянні, прызнанні віны, усведамленні супрацьпраўнага характару сваіх дзеянняў і аб гатоўнасці ў далейшым строга выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Сярод вызваленых — Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Дзмітрый Даронін.

Раней Лукашэнка памілаваў дзевяць удзельнікаў падзей у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Нагадаем, гэта — Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Яроменак, Васіль Парфянкоў, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Квяткевич. А супраць шэрагу апазіцыянераў былі спыненыя крымінальныя справы.

Адзначым, чарговая хваля памілаванні адбылася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці круглы стол з удзелам уладаў, а таксама прадстаўнікоў апазіцыі, Еўрасаюза і Расіі. У ЕС і апазіцыі заявілі, што перамовы магчымыя толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны