Навіны Навіны Беларусі

Да Мікіты Ліхавіда наконт прашэння аб памілаванні не звярталіся

Да Мікіты Ліхавіда наконт прашэння аб памілаванні не звярталіся

2578 Праглядаў Наваполацк
Адвакат палітычнага зняволенага Мікіты Ліхавіда Дар’я Ліпкіна сустрэлася са сваім падабаронным у калоніі № 10 у Наваполацку. Мікіта зараз пакараны змяшчэннем у памяшканне камернага тыпу за некалькі парушэнняў рэжыму.

Актывіст Руху «За Свабоду» адмаўляецца прызнаваць сябе вінаватым і зыходзячы з гэтага не выконвае некаторыя патрабаванні ўнутранага распарадку.

Спачатку размова адваката і падабароннага ішла праз шкло, як пры кароткатэрміновых спатканнях. Але пасля таго, як Мікіта Ліхавід напісаў заяву, у якой прасіў дазволіць сустрэчу з адвакатам у памяшканні, яна працягнулася ў асобным памяшканні:

— Мы з ім абмяркоўвалі працоўныя пытанні, падрыхтоўку надзорнай скаргі ў прыватнасці. Што датычыць яго стасункаў, на нестатутныя стасункі Мікіта мне не скардзіўся, пра канфлікты не паведамляў.

Па словах Дар’і Ліпкінай, да яе падабароннага ніхто не звяртаўся з прапановай напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.

Разам з адвакатам у калонію прыехала і маці палітзняволенага Алена Ліхавід. Яна сустрэлася з урачом гэтай установы:

— Я сустрэлася з урачом калоніі, ён сказаў што Мікіта прайшоў прызначанае лячэнне, што цяпер ён не скардзіцца на страўнік, кожны дзень праходзіць медычны агляд, дзе яму мераюць ціск. Канешне, урач не хавае, што ён худы, бледны з-за таго, што правёў тры месяцы ў ШІЗА без паветра, без святла.

Па словах Алены Ліхавід, у памяшканні камернага тыпу Мікіта ўтрымліваецца ў камеры, дзе знаходзіцца яшчэ 4 асуджаных. У Мікіты ёсць свой ложак.

Па словах маці палітычнага зняволенага, яна прасіла адваката паведаміць сыну аб сваёй падтрымцы, калі ён адмовіцца пісаць прашэнне аб памілаванні.

— Яго павінен апраўдаць і вызваліць суд, а не нехта сваім рашэннем, можа быць, у стане агоніі. А я ўсё вытрымаю і прайду і буду яго чакаць,  сказала Алена Ліхавід. //Радыё «Рацыя»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны