Навіны Навіны Руху

У Мінску абмяркуюць перспектывы Усходняга партнёрства

У Мінску абмяркуюць перспектывы Усходняга партнёрства

3023 праглядаў Мінск
5-6 ліпеня адбудзецца Канферэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці «Дарожная карта Усходняга партнёрства для Беларусі».

На канферэнцыю Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці «Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі», якая адбудзецца 5-6 ліпеня ў Мінску, запрошаны прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікі экспертнай супольнасці Беларусі.

У склад аргкамітэту Канферэнцыі сярод шэрагу іншых арганізацый уваходзіць ПАГА «Рух «За Свабоду». Вядома, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду» Віктар Карнеенка, памочнік кіраўніка Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы «Усходняе партнёрства» як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Нагадаем, Усходняе партнёрства — гэта шматбаковая структура супрацоўніцтва, прапанаваная Еўрапейскім Саюзам шасці дзяржавам Усходняй Еўропы: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

16-17 лістапада 2009 у Брусэлі адбыўся першы Форум грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, дзе беларускія арганізацыі выявілі высокую актыўнасць, арганізаванасць і салідарнасць, дамогшыся разам са сваімі калегамі з іншых краін падвышэння істытуцыянальнага статуту Форума. Два прадстаўніка Беларусі былі абраныя ў склад Кардынацыйнага Камітэта ФГС, а адзін з лідэраў беларускага трэцяга сектара Сяргей Мацкевіч стаў афіцыйным спікерам Форума грамадзянскай супольнасці.

На сустрэчы ўдзельнікаў першага Форума і зацікаўленых прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці 29 студзеня 2010 гады было прынята рашэнне аб далейшым развіцці Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці УП як прылады сталай публічнай камунікацыі і дыялогу ў інтарэсах падвышэння эфектыўнасці дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства ў Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны