Навіны Навіны Беларусі

Крупскія ўлады не далі дазволу на пікет у падтрымку палітвязня, бо... такі ў раёне не жыве

Крупскія ўлады не далі дазволу на пікет у падтрымку палітвязня, бо... такі ў раёне не жыве

4297 Праглядаў Крупкі
Адказы ад мясцовых кіраўнікоў з забаронамі пікетаў салідарнасці не перастаюць здзіўляць разнастайнасцю надуманых прычынаў.

Старшыня Крупскага райвыканкама Ігар Часнок лічыць немэтазгодным правядзенне пікета ў падтрымку палітычнага зняволенага, актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда ў сувязі... «з адстунасцю на тэрыторыі раёна палітычных зняволеных».

Каардынатар Руху «За Свабоду» Мінскай вобласці Сяргей Салаш абураны такім адказам. Ён лічыць, што падобныя адпіскі цалкам выпадаюць з прававога рэчышча і ёсць усе падставы для іх абскарджвання ў пракуратуры. Заява на старшыню Слуцкага райвыканкама ўжо накіравана пракурору. На чарзе абскарджванне забароны кіраўніка Крупшчыны.

Паводле barysau.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны