Навіны Навіны Беларусі

Актывіст Руху “За Свабоду” падаў скаргу на дзеянні старшыні Слуцкага райвыканкама

Актывіст Руху “За Свабоду” падаў скаргу на дзеянні старшыні Слуцкага райвыканкама

3997 Праглядаў Слуцк Барысаў
Мінскі абласны каардынатар Руху Сяргей Салаш лічыць, што забарона чыноўнікам пікета салідарнасці з палітвязням Мікітам Ліхавідам незаконная.

Нагадаем, старшыні слуцкага райвыканкама Уладзімір Даманеўскі забараніў правядзенне ў горадзе пікету ў падтрымку Мікіты Ліхавіда на падставе таго, што Мікіта Ліхавід з’яўляецца асуджаным. Іншых прычынаў адмовы ў адказе не пазначана.

Сяргей Салаш лічыць, што забарона правядзення пікетавання з’яўляецца цалкам незаконнай і просіць пракурора Слуцкага раёна ў адпаведнасці з арт. 4, 14 Закона «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» прыняць захады пракурорскага рэагавання на парушэнні прадстаўнікамі Слуцкага раённага выканаўчага камітэту Закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Скаргу ў пракуратуру з гэтай нагоды рыхтуе таксама слуцкі грамадскі актывіст Віталь Амяльковіч.

Паводле barysau.by.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны