Навіны Навіны Беларусі

Пікеты ў падтрымку Ліхавіда забаранілі ў Жодзіна і Лагойску

Пікеты ў падтрымку Ліхавіда забаранілі ў Жодзіна і Лагойску

3913 Праглядаў Лагойск Жодзіна
У абодвух выпадках чыноўнікі былі лаканічныя. Яны суха спаслаліся на неадпаведнасць пададзеных заявак артыкулу 5 Закона ;Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".

Як аказалася, не толькі ў Барысаўскім райвыканкаме забаранілі і не палічылі патрэбным прапанаваць іншыя час, месца альбо дату для правядзення пікета ў падтрымку палітзвязня Мікіты Ліхавіда, сябра Руху «За Свабоду». Адмовы ў пікетаванні падпісалі таксама намеснікі старшыні Лагойскага раённага і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў — Г.Драгунова і Ю.Шары.

Аднак наконт альтэрнатыўных магчымасцяў для правядзення акцый салідарнасці сп.сп.Драгуновай і Шараму, гэтаксама як і сп.Мірановічу, старшыню Барысаўскага райвыканкама, усё ж давядзецца адказаць. Мінская абласная арганізацыя «Руху «За Свабоду» падрыхтавала адпаведныя пісьмовыя запыты.

Паводле barysau.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны