Навіны Навіны Беларусі

Міліцыя не бачыць парушэння Закону пры падаўленні “маўклівых пратэстаў”

Міліцыя не бачыць парушэння Закону пры падаўленні “маўклівых пратэстаў”

3456 Праглядаў Мінск
Лідар Руху «За Свабоду» атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадка і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў спадара Кубракова.

Аляксандр Мілінкевіч, як старшыня арганізацыі з праваабарончымі мэтамі, імкнуўся атрымаць афіцыйны адказ, якія законныя сродкі самаабароны могуць ужываць грамадзяне краіны ў выпадку нападу невядомых грамадзян, а таксама калі нападнікі з'яўляюцца пераапранутымі ў цывільную вопратку супрацоўнікамі падраздзяленняў МУС, але пры затрыманні мірных грамадзян не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання, часам ужываючы пры гэтым фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, а таксама калі затрыманне мірных грамадзянаў ажыццяўляюць супрацоўнікі падраздзяленняў МУС, але пры гэтым незаконна прымяняюць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання.

На думку лідара Руху “За Свабоду”, практыка затрыманняў у дачыненні да грамадзянаў, якія рэалізуюць сваё права на свабоду слова і мірных сходаў, падчас удзелу ў “маўклівых пратэстах” у чэрвені-ліпені супярэчыць зместу арт. 9 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека ("Ніхто не можа быць падвергнуты адвольнаму арышту або затрыманню"), грубым чынам парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека, а таксама ў сур'ёзнай ступені пазбаўляе грамадзянаў сродкаў абароны і працэсуальных гарантый справядлівага разбіральніцтва.

Прадстаўнік МУС спадар Кубракоў адзначыў у сваім адказе Аляксандру Мілінкевічу, што акцыі кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” былі несанкцыяваныя, удзельнікі акцый нібыта перашкаджалі руху пешаходаў, працы грамадскага транспарту і гандлёвых аб’ектаў. Нашэнне цывільнага адзення супрацоўнікамі міліцыі прадугледжана нарматыўна-прававымі актамі. Маўляў, ніякіх парушэнняў правоў грамадзян з боку міліцыі не было, таму весці гутарку пра самаабарону з боку ўдзельнікаў недазволеных акцый немэтазгодна.

Як вядома, менавіта брутальныя арышты ўдзельнікаў “маўклівых акцый” па серадах невядомымі асобамі, якія карысталіся аўтатранспартам без нумарных знакаў і адмаўляліся дэманстраваць свае пасведчанні, выклікалі рэзананс ва ўсім цывілізаваным свеце, а таксама прывялі да згасання штотыднёвых абсалютна мірных пратэстаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны