Навіны Навіны Беларусі

Вядомыя прозвішчы васьмі вызваленых палітвязняў

Вядомыя прозвішчы васьмі вызваленых палітвязняў

3767 Праглядаў Мінск
На волю выйшлі Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Васіль Парфянкоў, Уладзімір Яроменак, Віталь Мацукевіч, Аляксандр Квяткевіч.

13 жніўня на свабоду выйшлі памілаваныя прэзідэнтам фігуранты справы аб «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 году. З Бабруйскай калоніі выйшлі на волю Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў і Сяргей Казакоў. Андрэй Пратасеня, які адбываў пакараньне ў той самай калоніі адмовіўся ад напісаньня прашэньня аб памілаваньні, таму застаўся за кратамі.

Калонію № 15 пад Магілёвам пакінуў Яўген Сакрэт, з папраўчай калоніі № 8 у Воршы выйшаў Васіль Парфянкоў.

З папраўчай калоніі № 3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам выйшаў на свабоду Уладзімір Яроменак. Сярод памілаваных таксама Віталь Мацукевіч. Вызвалены Аляксандр Квяткевіч, які адбываў пакараньне ў Івацэвічах.

Нагадаем, што 11 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка памілаваў 9 фігурантаў крымінальнай справы, заведзенай пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 году.

Паводле spring96.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны