Навіны Навіны Беларусі

Дзевяць актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня выйшлі на свабоду

Дзевяць актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня выйшлі на свабоду

3278 Праглядаў Мінск
Сталі вядомыя некаторыя прозвішчы вызваленых. Гэта — Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня, якія адбывалі пакаранне ў Бабруйскай калоніі.

Нагадаем, учора з’явілася інфармацыя, што Лукашэнка памілаваў 9 актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Усяго да крымінальнай адказнасці «за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх» летась 19 снежня было прыцягнута каля 40 чалавек.

Паводле наяўнай інфармацыі, экс-кандыдатаў у прэзідэнты сярод дзевяці памілаваных няма, бо ні Мікалай Статкевіч, ні Дзмітрый Ус, ні Андрэй Саннікаў прашэнняў аб памілаванні не падавалі.

Як вядома, актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід таксама адмаўляецца прасіць аб памілаванні, паколькі лічыць сябе незаконна асуджаным.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны