Навіны Навіны Руху

Аднавіў працу Віцебскі Еўрапейскі клуб

Аднавіў працу Віцебскі Еўрапейскі клуб

4653 праглядаў Віцебск
11 жніўня на 18.30 па адрасе 1-я Сенненская, 5 прызначана сустрэча з рэдактарамі газеты «Наша Ніва».

У гэты дзень шэф-рэдактар выдання Андрэй Дынько са сваімі калегамі будзе прэзентаваць у Віцебску кнігі з серыі “Бібліятэка “Нашай Нівы”.

Як паведаміў каардынатар Руху “За Свабоду” па Віцебшчыне Хрыстафор Жаляпаў месцічаў бліжэйшым часам чакаюць і іншыя цікавыя сустрэчы. Так 25 жніўня ў Еўрапейскім клубе музыка Зміцер Бартосік прэзентуе дыск “Барды Свабоды”. У верасні адбудуцца вечарыны з удзелам паэта Кастуся Севярынца і барда Алеся Камоцкага.

У новым сезоне Еўрапейскі клуб Віцебска пачаў выпуск бюлетэня “Рух у Еўропу”, які будзе выходзіць два разы на месяц. На базе ЕК па чацвяргах, суботах і нядзелях будзе працаваць асветніцкі цэнтр па пытаннях працы інстытутаў Еўразвязу і працэсаў еўраінтэграцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны