Навіны Навіны Руху

На Міншчыне і Віцебшчыне не хапае міліцыянтаў?

На Міншчыне і Віцебшчыне не хапае міліцыянтаў?

4974 праглядаў Смалявічы Мінск
Пікеты салідарнасці з Мікітам Ліхавідам у Смалевічах і Віцебску забароненыя на той падставе, што не стае праваахоўнікаў і медыкаў для забеспячэння парадку і медычнага абслугоўвання на акцыі.

Актывісты ПАГА «Рух «За Свабоду» падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у падтрымку рухаўца Мікіты Ліхавіда ў дзевяці гарадах Мінскай вобласці — Барысаве, Жодзіне, Смалявічах, Крупках, Маладзечне, Салігорску, Слуцку і Бярэзіне. Услед за адмовай, якую выдаў Маладзечанскі райвыканкам, супраць правядзення акцыі выказаўся ўжо і Смалявіцкі райвыканкам.

Упраўляючая справамі апошняга спадарыня Клюева спаслалася на тое, што ані Смалявіцкі РАУС, ані УЗ «Смалявіцкая ЦРБ» фактычна не здольныя выканаць свае функцыі па забеспячэнні, у выпадку неабходнасці, парадку і аказанню медыцынскай дапамогі ўдзельнікам інфармацыйнай акцыі, колькасць якіх не павінна была перавышаць усяго дзесяць чалавек.

Падобны адказ атрымаў віцебскі каардынатар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў ад гарадской станцыі хуткай і неадкладнай дапамогі і аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска. Нібыта ўсе медыкі і міліцыянты задзейнічаны ў дзіцячых лагерах, на спартовых святах і фестывалях.

Цынізм уладаў уражвае. Заяўленая колькасць пікетоўцаў не мусіла перавышаць дзесяць чалавек. Для аховы парадку на ім цалкам хапіла б прысутнасці ўчастковага. Асабліва дзіўна гучыць спасылка на недахоп супрацоўнікаў міліцыі для забеспячэння парадку на акцыі у святле вядомага факту, што колькасць супрацоўнікаў сілавых структураў у краіне ў разы перавышае аналагічныя лічбы ў краінах-суседзях.

Нагадаем, што з сотні заявак на пікеты салідарнасці з Мікітам Ліхавідам, пададзеных актывістамі Руху «За Свабоду» па ўсёй краіне, не задаволена ніводнай.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны