Гэтыя тры месяцы палітвязень не можа ліставацца са сваякамі, нават пасля выхаду з камеры яго на працяглы тэрмін могуць пазбавіць спатканняў.
Калі адміністрацыя вырашыць, што Мікіта Ліхавід на шлях выпраўлення не стаў, яго могуць перавесці ў Гродзенскую калонію. Гэта адзіная ў Беларусі калонія турэмнага тыпу, яна мае больш жорсткія ўмовы ўтрымання, тлумачыць Гары Паганяйла. Асуджаныя сядзяць у ізаляваных камерах, іх не выводзяць нават на працу, існуюць таксама абмежаванні на харчаванне, ліставанне і спатканне са сваякамі.
«Большасць з тых, каго асудзілі за падзеі 19 снежня, лічаць сябе невінаватымі, таму адмаўляюцца падпарадкоўвацца турэмнай адміністрацыі. Гэтых людзей вось такім чынам імкнуцца зламаць як фізічна, так і псіхалагічна», — зазначае Гары Паганяйла.
Праваабаронца гаворыць, што беларуская папраўчая сістэма будуецца на знявазе чалавечай годнасці і безумоўным падпарадкаванні адміністрацыі спецустановы: «Там дзейнічае правіла, што ў любым выпадку мае рацыю адміністрацыя, а не зняволены. Усімі спосабамі асуджанаму даюць зразумець, што ён толькі маленькі вінцік, які зломяць, калі вырашыць ісці супраць дзяржаўнай машыны».
Актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда за ўдзел у Плошчы пакаралі 3,5 года зняволення. Юнак называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць правілы ўтрымання ў калоніі. За гэта адміністрацыя Наваполацкай калоніі некалькі разоў карала Мікіту Ліхавіда карцарам.
Теги: калония, памяшканне камернага тыпу, умоўна-датэрміновае вызваленне, помещение камерного типа, колония, prison
Люди: Гары Паганяйла, Мікіта Ліхавід, Никита Лиховид, Гарри Погоняйло, Mikita Likhavid, Hary Pahaniayla
Места: Наваполацк, Новополоцк, Navapolatsk