![]() |
Вечарына памяці Гавела
Ад 2012 году напачатку студзеня Рух «За Свабоду» ладзіць вечарыну памяці Вацлава Гавела, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі. Імпрэза традыцыйна праходзіць блізка да даты абвяшчэння чэхаславацкай Хартыі-77 (6 студзеня 1977 году Гавела арыштавалі за подпіс пад гэтым знакамітым дакументам). Ушанаванне памяці Вацлава Гавела ў нашай краіне невыпадковае: на пасадзе прэзідэнта Чэхіі і ў адстаўцы ён прыкладаў шмат намаганняў для спрыяння дэмакратызацыі Беларусі. |