Новости Новости Движения

Астравецкі суд спыніў справу супраць Івана Крука

Астравецкі суд спыніў справу супраць Івана Крука

2657 просмотров Островец
Актывіст Руху «За Свабоду» здолеў давесці суддзі, што распачатая ў адносінах яго адміністрацыйная справа за распаўсюд газет без выходных дадзеных не адпавядае працэсуальнаму кодэксу.

Іван Крук сцвярджаў (яго аргументацыя выкладзена на пяці старонках), што бюлетэнь «Прававая дапамога насельніцтву», за распаўсюд якога 16 мая на актывіста склалі пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9. Адміністрацыйнага кодэксу, насамрэч меў неабходныя выходныя дадзеныя і распаўсюджваўся ў адпаведнасці з заканадаўствам, а сам пратакол парушэння, паводле Івана Крука, быў складзены па замове зацікаўленых прадстаўнікоў Астравецкага райвыканкама, што супярэчыць артыкулу 16.4 Працэсуальна-выканаўчага адміністрацыйнага кодэксу.

Актывіст прасіў Астравецкі раённы суд пры разглядзе ягонай справы прызнаць адміністрацыйны пратакол № 100537 не адпавядаючым патрабаванням артыкулаў 6.14 и 10.1 ПВК АП РБ і спыніць заведзеную супраць яго адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасцю правапарушэння.

Суддзя Астравецкага раёна сп. Янкоўскі 17 чэрвеня вынес пастанову пра спыненне адміністрацыйнай справы паводле артыкула 22.9 КоАП ў адносінах да Івана Крука у сувязі з адсутнасцю склада правапарушэння і сканчэннем тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.

— Я цалкам задаволены такім вынікам. Па гэтым паседжанні суда Астравецкага раёну цалкам адноўлена законнасць і справядлівасць, — каментуе рашэнне суда Іван Крук.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости