Новости Новости Движения

Рух «За Свабоду» зняпраўджвае інфармацыю пра перакуп актывістаў

Рух «За Свабоду» зняпраўджвае інфармацыю пра перакуп актывістаў

2950 просмотров Витебск Гомель
Кіраўніцтва ПАГА «Рух «За Свабоду» афіцыйна заяўляе, што абвінавачванні ў прыцягненні за грошы ў ініцыятыўную групу па вылучэнні Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты актывістаў іншых арганізацый не адпавядаюць рэчаіснасці.

Можна было б не звяртаць на гэтыя амаральна-палітычныя гульні ўвагі, але такія закіды з боку БХД гучаць у апошні час рэгулярна, расколваючы нацыянальна-дэмакратычныя сілы.

Між тым, абвінавачванні некаторых кіраўнікоў БХД абвяргаюцца самімі сябрамі партыі і шэрагам дакументальных доказаў.

Так, віцебскі сябра БХД Уладзімір Сіманковіч, якога нібыта спрабавала падкупіць Ніна Кавалёва, па-першае, катэгарычна абверг гэта ў размове з каардынатарам Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці Хрыстафорам Жаляпавым. А па-другое, ён афіцыйна з’яўляецца сябрам Руху «За Свабоду», і ў сваёй заяве на ўступленне выказаў пісьмовую згоду збіраць подпісы за кандыдата ад Руху «За Свабоду».

БХД таксама абвінавачвала гомельскага каардынатара Руху «За Свабоду» Пятра Кузняцова, які за ўдзел у зборы подпісаў на карысць Аляксандра Мілінкевіча нібыта абяцаў хадэкам падтрымку лакальных праектаў.

Гомельскі каардынатар БХД Кастусь Жукоўскі, які ў межах БНБ супрацоўнічае з Рухам «За Свабоду» у афіцыйнай заяве катэгарычна абвергнуў абвінавачванні ў адрас Пятра Кузняцова: «Усе перамовы, якія зараз праходзяць паміж актывістамі, якія з’яўляюцца сябрамі Партыі БХД і Пятром Кузняцовым ініцыяваны бокам БХД, і ні якім чынам не падыходзяць пад вызначэнне «купляць каго б то ні было».

Паводле рэгіянальнага каардынатара БХД, «гомельскі актыў Партыі БХД і надалей пацвярджае сваю гатоўнасць шчыльна кааперавацца з Рухам „За Свабоду“ у Гомельскае вобласці, паколькі бачыць у гэтае структуры надзейнага партнёра, а таксама тую палітычную сілу, якая вартая даверу і можа праводзіць, разам з партнёрамі, моцныя і, нават, пераможныя, палітычныя кампаніі».

У сваю чаргу каардынатар Руху Гомельшчыны Пётр Кузняцоў адзначае, што мясцовыя актывісты Руху імкнуцца да шчыльнай супрацы з усімі суб’ектамі грамадска-палітычнага жыцця рэгіёна. Аднак, ніколі не вядзецца гутарка пра подкуп: «Мы прапануем партнёрскія ўзаемаадносіны і сумесныя дзеянні, як рэальны шлях для ўзмацнення дэмакратычнага руху».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости