Новости Новости Движения

Бычкі чакаюць лаўрэата

Бычкі чакаюць лаўрэата

2761 просмотр Бычки
19 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава адбудзецца традыцыйнае ўручэнне прэміі «За свабоду думкі», заснаванай Аляксандрам Мілінкевічам.

Урачыстасці пачнуцца а 12.30 у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласці.

Напачатку мерапрыемства запланаваныя выступы намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Віктара Карнеенкі і лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Пасля ўступных словаў заснавальнікаў прэміі яе лаўрэат паэт Рыгор Барадулін уганаруе лаўрэата 2010 году. Далей па праграме — віншавальныя выступы папярэдніх лаўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава і гасцей мерапрыемства, літаратурныя чытанні, падвядзенне вынікаў конкурсу «Што я ведаю пра Быкава?», выступ беларускага гурту «Рэха», нацыянальная дыктоўка.

Нагадаем прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, уручэнне якой адбываецца штогод на дзень народзінаў народнага пісьменніка, пачынаючы з 2008 году, атрымалі Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, Павал Севярынец і Алесь Пушкін. Лаўрэатам прэміі атрымалі статуэткі «За свабоду думкі», аўтарства скульптара Віктара Копача і памятныя дыплёмы.

Іншыя падрабязнасці, а таксама ўмовы акрэдытацыі журналістаў можна даведацца па тэлефоне (+375 29) 6519370.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости