Новости Новости Движения

Мелешкевич: Не могут сосуществовать боль от страшной техногенной катастрофы и действующая атомная станция

Мелешкевич: Не могут сосуществовать боль от страшной техногенной катастрофы и действующая атомная станция

3616 просмотров
Сёлетняя 25-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС прыпала на надзвычай актуальны час. Трагедыя на «Фукусіме-1» і прыспешванне будаўніцтва беларускай атамнай станцыі ўздымаюць пытанні аб бяспецы атамнай энергіі.

Аварыя на ЧАЭС сталася найбуйнейшаю тэхнагеннаю катастрофай у гісторыі. Больш за 70 % радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі, ад наступстваў аварыі пацярпелі каля 2 млн беларусаў. На забруджаных тэрыторыях жывуць больш за 1,4 млн чалавек.

«За апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя там асабліва не змянілася, бо тыя працэсы, што адбываюцца цяпер на забруджанай тэрыторыі, — гэта распад радыёнуклідаў, што трапілі ў навакольнае асяроддзе. Гэты працэс будзе адбывацца нават цягам тысячы год. Хуткага развязання праблемы няма. Землі не сталіся больш чыстымі. І гэта яшчэ адна праблема, бо ва ўмовах такой расслабленасці, калі прайшло столькі часу, людзі могуць звярнуцца да загаспадарвання гэтых зямель», — кажа ў інтэрв’ю «Белсату» эколаг, мінскі каардынатар Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Паводле спадара Меляшкевіча, у адной краіне не можа суіснаваць боль ад страшнай тэхнагеннай атамнай катастрофы і дзейсная атамная электрастанцыя, якая ў прынцыпе сваім мала чым будзе розніцца ад чарнобыльскай.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Чернобыльский шлях

Последние новости