Новости Новости Беларуси

Юрий Губаревич: Общество должно получить глоток свободы

Юрий Губаревич: Общество должно получить глоток свободы

595 просмотров Минск
До президентских и парламентских выборов Движение «За Свободу» должно прийти в хорошей форме. Поэтому через неделю пройдет его отчетно-выборная конференция, которая должна решить важные тактические и стратегические вопросы. Сейчас по стране проходят областные собрания. Последнее — в Могилеве.

«Рух „За Свабоду“ праводзіць сходы актывістаў арганізацыі ў рэгіёнах і ў Менску напярэдадні справаздачна-выбарчай канферэнцыі, якая адбудзецца 15 снежня бягучага году. Асноўнае пытанне, гэта, канечне, вылучэнне дэлегатаў на канферэнцыю. Але сярод іншага мы разглядаем пытанні стратэгіі дзейнасці нашай арганізацыі, бо менавіта рашэнні па стратэгіі, па тым, як мы будзем удзельнічаць у выбарчых кампаніях наступных двух гадоў, стануць аднымі з галоўных на канферэнцыі», — распавёў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Таксама будзе разгледжанае, дадаў ён, пытанне новай праграмы Руху «За Свабоду», у якой 8 асноўных раздзелаў з грамадска-палітычнага, эканамічнага жыцця краіны. «Гэта не толькі эканоміка, медыцына і адукацыя, ці самакіраванне, але і пытанні нацыянальнай бяспекі, канстытуцыйнага ладу і трансфармацыі палітычнай сістэмы, якую стварыў Аляксандр Лукашэнка», — патлумачыў Губарэвіч.

Таму для арганізацыі важна, адзначыў лідар Руху, каб у такіх сходах актыўна прымалі ўдзел сябры Руху «За Свабоду».

«І мы бачым гэтую актыўнасць. На канферэнцыю ўжо зараз плануюць паехаць больш за 100 дэлегатаў, яны вылучаны на падобных сходах. Апошні са сходаў адбудзецца на наступным тыдні ў Магілёве», — адзначыў ён.

RR: Папярэдння канферэнцыя была адносна нядаўна. Таму гэтая з’яўляецца пазачарговай ці не? І калі пазачарговая, то чым гэта выклікана?

Губарэвіч: «Згодна статуту, Рух „За Свабоду“ мае права праводзіць канферэнцыі хоць кожныя паўгода, калі на то ёсць патрэба і ёсць магчымасць сабраць дэлегатаў. У нас раней склалася практыка, што справаздачна-выбарчыя канферэнцыі праводзяцца не часцей, як раз на 4 гады. Але зараз з’яўляецца магчымасць праводзіць іх з большай перыядычнасцю».

Апошняя справаздачна-выбарчая канферэнцыя адбылася ўвосень 2016 году, нагадаў ён, ужо мінула больш за 2 гады.

«Так як наперадзе ў нас важныя палітычныя кампаніі, то гэтым разам Рада Руху „За Свабоду“ вырашыла таксама вынесці на канферэнцыю пытанне пераабрання кіруючых органаў, бо трэба пэўным чынам абнавіць каманду, што будзе выконваць тыя важныя і грунтоўныя задачы, якія паставіць перад Рухам канферэнцыя», — адзначыў Губарэвіч.

RR: Вы будзеце вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка?

Губарэвіч: «Так, я планую вылучаць сваю кандыдатуру і на наступны тэрмін. Тым больш, што тыя прапановы, якія я выношу на разгляд дэлегатаў канферэнцыі, маюць у значнай ступені маё аўтарства, гэта маё бачанне, як павінна надалей развівацца наша арганізацыя. Таму буду звяртацца па падтрымку да дэлегатаў дзеля таго, каб была магчымасць рэалізаваць усе планы і праграмы, якія мы вылучаем на наступныя гады».

RR: Усё ж папярэдняя канферэнцыя была адносна нядаўна. І правядзенне новай падштурхоўвае да думкі, што ў Руху «За Свабоду» з’явіліся нейкія ўнутраныя спрэчкі і непаразуменні. Калі гэта так, у чым яны?

Губарэвіч: «Ніякіх спрэчак у Руху „За Свабоду“ няма. Пытанне ў тым, з якой перыядычнасцю праводзіць справаздачна-выбарчыя канферэнцыі — гэта выключна кампетэнцыя Рады Руху „За Свабоду“, і калі яна прыняла такое рашэнне, то гэта рашэнне будзе выкананае».

«Справа ў тым, што перыядычнасць раз у 4 гады, — гэта як раз тое, што выклікала нараканні на мінулай справаздачна-выбарчай канферэнцыі. Нейкая частка дэлегатаў казала пра неабходнасць увядзення двухгадовага тэрміну. Аднак гэтая частка прадстаўляла меншасць, і такая прапанова не прайшла. Я думаю, што тут мы павінны не абмяжоўваць жаданне дэлегатаў удзельнічаць у выбарах кіруючых органаў», — дадаў кіраўнік Руху.

Па ягоных словах, у Руху «За Свабоду» любыя выбарчыя кампаніі праходзяць адкрыта, празрыста і дэмакратычна.

RR: Вы нагадалі пра вялікія электаральныя кампаніі, якія чакаюць Беларусь. І Рух «За Свабоду», вядома, да іх рыхтуецца ў складзе правацэнтрысцкай кааліцыі. Вы плануеце вылучыць кандыдатуру на прэзідэнцкія і парламенцкія выбары?

Губарэвіч: «Удзел у парламенцкіх выбарах, напэўна, больш палягае ў рэчышчы планаў і жаданняў кожнага асобнага актывіста. Задача ж Руху „За Свабоду“ падтрымаць такія памкненні і дапамагчы арганізаваць якасную кампанію».

«Я нагадаю, што я ўдзельнічаў у папярэдніх і парламенцкіх і мясцовых выбарах і маю вельмі добрыя напрацоўкі на сваёй акрузе. Таму, спадзяюся, што і наступным разам змагу разлічваць на істотную падтрымку выбарцаў. А што тычыцца прэзідэнцкай кампаніі, то тут, канешне, патрэбна калектыўнае рашэнне, бо гэта сур’ёзная адказнасць», — патлумачыў палітык.

Мы павінны ўсведамляць, дадаў ён, "калі Рух"За Свабоду" плануе вылучаць свайго кандыдата ў працэс праймерыз, які будзе арганізаваны правацэнтрысцкай кааліцыяй, то за гэтымі планамі і рашэннямі павінна быць і адказнасць і праца«.

«Таму гэта пытанне выносіцца на разгляд такога прадстаўнічага аргана, як канферэнцыя», — падкрэсліў Юрый Губарэвіч.

RR: Вядома, што Правацэнтрысцкая кааліцыя абмяркоўвае пытанне праймерыза. А калі ўжо грамадскасць будзе азнаёмлена з вынікамі гэтага абмеравання? Калі ўжо старт?

Губарэвіч: «Я думаю, што працэс абмеркавання праходзіць аднолькавыя этапы ў рамках кожнай з нашых арганізацыяў. Нагадаю, што публічна на сёння заяўленыя кандыдатуры хіба што толькі ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Зараз ідзе абмеркаванне гэтых кандыдатураў унутры самой структуры. Аб’яднаная грамадзянская партыя яшчэ не агучвала, хто можа быць іх прэтэндэнтам».

«Рух „За Свабоду“ таксама рыхтуецца да гэтага пытання праз абмеркаванне яго зараз на рэгіянальных сходах і прыняцця рашэння на справаздачна-выбарчай канфрэнцыі. Калі мы разам падыдзем да нейкай агульнай кропкі, з якой мы можам пачаць старт, то я думаю, што цалкам магчыма, што гэты старт будзе напачатку наступнага года, узімку ці ўвесну», — адзначыў лідар Руху.

RR: А пытанне адзінага прэтэндэнта ад ўсёй апазіцыі, як гэта было ў 2006 годзе, абмяркоўваецца, ці ўжо ўсе рукой махнулі?

Губарэвіч: «Для нас гэта адна са стратэгічных задачаў мець такое шырокае аб’яднанне. І мы заўсёды дэкларавалі адкрытасць правацэнтрысцкай кааліцыі да ўдзелу і іншых палітычных структураў. Аднак мы назіраем, што шэраг партый ужо паспяшаліся і ў гэтым годзе і ў папярэднім заявіць пра тое, што яны жадаюць выключна самастойна прайсці гэтым шляхам».

«Магчыма, яны разлічваюць, што маюць патэнцыял сабраць 100 тысяч подпісаў. Магчыма, у іх ёсць нейкія дамоўленасці з уладамі ў выпадку „нязбора“ 100 тысяч подпісаў, але каб, тым не менш, застацца ў тым сцэнары, які ім прапануе ўлада. Тут цяжка сказаць. Мы ж плануем дзейнічаць адкрыта. І мы перакананыя, што без аб’яднання немагчыма правесці сур’ёзную, самастойную, незалежную ад уладаў кампанію», — падкрэсліў беларускі палітык.

Таму ён заклікаў усіх тых, хто хацеў бы разам з намі быць у такой кампаніі, разам з намі апеляваць выключна да грамадства, а не чакаць нейкіх падачак ад уладаў, далучацца да супольнай кампаніі па вылучэнню адзінага кандыдата.

RR: Аляксандр Лукашэнка ледзь не кожны дзень з’яўляецца на экранах тэлевізараў. І ўражанне, што ён ужо сваю прапагандысцкую папулісцкую перадвыбарчую кампанію пачаў. Ці не наводзіць гэта на думку, што выбары могуць быць аб’яўлены раней, чым у 2020 годзе?

Губарэвіч: «Аляксандр Лукашэнка ніколі не знікаў з экранаў беларускага тэлебачання, таму тут цяжка сказаць, калі ў яго старт, а каля завяршэнне. Але ў адрозненне ад усіх папярэдніх гадоў і кампаніяў, на сёння ён мае крытычна нізкі рэйтынг. І ўсе гэтыя заклінанні, асабліва жангліраванне старымі тэмамі,- нібыта барацьбой з карупцыяй, альбо вяртанне да заробкаў, якія ўжо напэўна ў сёмы раз абяцанае, — па 500, — гэта ўсё не спрацоўвае. Людзі бачаць рэальна, што эканамічная палітыка тупіковая, што краіна не мае перад сабой планаў і магчымасцяў для сур’ёзнага развіцця і нават стабілізацыі эканомікі».

«Калі і ёсць такія планы, то яны ніяк не звязаныя з сённяшнім апаратам, бо ён сам па сабе не здольны да рэфармавання. Таму, наўрад ці, Аляксандру Лукашэнку гэтыя з’яўленні „на тэлевізары“ вельмі моцна дапамогуць. Асабліва ў сітуацыі магчымых грамадскіх абурэнняў з нагоды ўключэння больш як паўмільёна беларусаў у чарговы спіс „дармаедаў“ і спробаў выкалачвання апошніх грошаў з іх кішэняў», — дадаў Губарэвіч.

RR: Ну вось, здаецца, для апазіцыі спрыяльны момант па-сапраўднаму пазмагацца за ўладу. Выкарыстаеце?

Губарэвіч: «Натуральна, мы будзем рабіць усё магчымае, каб перамены ў Беларусі адбыліся і каб іншыя людзі кіравалі Беларуссю. Каб іншыя людзі праводзілі рэформы і выводзілі нашу краіну з таго тупіка, куды больш чым за 20 гадоў завёў яе Аляксандр Лукашэнка».

RR: Але толькі геапалітычны фактар, ціск і пагрозы з боку Расеі перашкаджае. Можна пачуць, нават ад апазіцыянераў, ці былых апазіцыянераў, што Аляксандр Лукашэнка ледзь не адзіны, хто здольны ў гэтай сітуацыі выкручвацца і незалежнасць краіны адстаяць.

Губарэвіч: «Тое, што Лукашэнка гарант незалежнасці — гэта выглядае як поўная лухта. Таму што, перадусім, яго галоўная мэта — гарантаваць уласнае знаходжанне ва ўладзе. Канечне, каб кіраваць краінай — гэтая краіна павінна быць фармальна незалежнай. Аднак гэтая мэта, — бясконцае знаходжанне ва ўладзе, гэта тое, што не супадае з мэтамі і чаканнямі беларускага грамадства. Таму гэтая сітуацыя павінна змяніцца».

«На сёння ўвесь той дзяржаўны апарат, сілавыя ведамствы, якія дзясяткі гадоў былі скіраваны на падаўленне іншадумства, якім праз аддзелы ідэалогіі „ўціралі“ ў галовы, што Беларусь гэта ўвогуле не самастойная краіна, а нейкая частка „русского мира“, яны не здольныя ў адзін момант рэфармавацца. І разлічваць, што створаныя Аляксандрам Лукашэнкам органы КДБ альбо міліцыі выйдуць бараніць незалежнаць у крытычны момант, не выпадае. Адзінае, да каго мы можам апеляваць, гэта беларускае грамадства», — дадаў палітык.

«Але беларускае грамадства мусіць мець глыток свабоды, перадусім у выглядзе незалежных сродкаў масавай інфармацыі, доступу да альтэрнатыўнага меркавання, што працягвае падаўляцца Аляксандрам Лукашэнкам. Бо па-ранейшаму ні партыі, ні грамадскія аб’яднанні не маюць магчымасці свабодна працаваць з людзьмі. Шмат каго не рэгіструюць, шмат каго проста абмяжоўваюць у правядзенні нейкіх мерапрыемстваў. Пра свабоду СМІ казаць таксама не даводзіцца. Бо мы бачым наступ на буйныя сродкі масавай інфармацыі ў апошнія гады. І гэта на фоне так званай „лібералізацыі“. Таму тут нічога не мяняецца», — лічыць Губаэвіч.

Па меркаванню лідара Руху, «не Аляксандр Лукашэнка ёсць гарантам незалежнасці, а толькі тыя людзі ў Беларусі, якія ўсведамляюць каштоўнасць гэтай незалежнасці».

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости