Новости Новости Беларуси

Прошли первые областные собрания Движения «За Свободу»

Прошли первые областные собрания Движения «За Свободу»

1907 просмотров Минск
В Бресте и Минске прошли областные собрания членов Движения «За Свободу». Впереди гомельское, гродненское, витебское, минское городское и могилевское.

У Брэсце і Мінску прайшлі абласныя сходы сяброў Руху «За Свабоду». Наперадзе гомельскі, гродзенскі, віцебскі, мінскі гарадскі і магілёўскі.

Беларускія ўлады выпрабоўваюць Захад

«Лукашэнка заняў для сябе даволі слушную пазіцыю ў сённяшніх міжнародных варунках — пазіцыю нейтралітэта. Сітуацыя пачала мяняцца з 2014 года, калі распачаўся ўкраінска-расійскі канфлікт: былі знятыя еўрапейскія санкцыі супраць беларускіх уладаў, замарожаныя амерыканскія, пытанні правоў чалавека адышлі на другі-трэці план», — адзначыў у выступе перад сябрамі Руху «За Свабоду» з Мінскай вобласці старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч.

Але пры гэтым, дадаў палітык, беларускія ўлады разумеюць, што як толькі з’явяцца новыя палітвязні, дыялог з Захадам закончыцца, і пакуль не пераходзяць гэтую мяжу.

«Пашырэнне кантактаў на Захадзе мяняе грамадства, мяняе эліты, беларусы бачаць, што з Захадам звязанае шмат чаго добрага, а не тое, што паказвае тэлебачанне. Памылковая і тэза, што нас там не чакаюць, чакаюць, гатовы супрацоўнічаць, але з дэмакратычнай Беларусссю», — адзначыў старшыня Руху.

Патрабаванне дэмакратычнай апазіцыі ад заходніх партнёраў, па словах Губарэвіча, — асноўным суб’ектам перамоваў павінна быць беларускае грамадства, незалежныя СМІ, палітычная апазіцыяй, а не афіцыйны Мінск.

«Рух „За Свабоду“ афіцыйна прынялі ў склад Еўрапейскай народнай партыі ў якасці назіральніка. Гэта самая буйная еўрапейская партыя, у выніку наша арганізацыя атрымала інструмент працы з людзьмі, якія прымаюць рашэнні ў ЕС», — адзначыў лідар Руху.

Другім важным фактарам міжнародных стасункаў ён назваў змену ролі ўплыву Расіі.

«Для нас гэта мае вялікую небяспеку: калі глядзець на беларускае грамадства, рэйтынг Лукашэнкі ў параўнанні з Пуціным — мізэрны. У выніку, калі будзе праводзіцца ціск ці нават спроба захопу краіны, грамадства — не ўсё, але значная яго частка — будзе рэагаваць пазітыўна або абыякава», — адзначыў Губарэвіч.

«Узяць адказнасць за Беларусь»

«Спецыфіка стварэння Руху „За Свабоду“ такая, што ён ствараўся вакол палітычнай буйной выбарчай кампаніі, асноўны прыток актывістаў ідзе ў арганізацыю пад час выбарчай кампаніі. Але шмат, што дае і грамадская работа: не кожны год адбываюцца выбары, і мы не павінны сядзець і іх чакаць, важная частка, — напрыклад, адукацыйная праца з моладдзю», — дадаў палітык.

Задача Руху, па ягоных словах, «узяць адказнасць за Беларусь».

«Рух — адна з найбольш праеўрапейскіх арганізацыяў у Беларусі. У нас ёсць свая электаральная база, якая вагаецца ад 45% (у лепшыя часы) да 25%. Гэта людзі, якія лічаць, што шлях нашай краіны з краінамі аб’яднанай Еўропы і гэтыя людзі павінны мець сваё палітычнае прадстаўніцтва», — адзначыў Губарэвіч.

Лідар Руху «За Свабоду» абгрунтаваў неабходнасць удзелу ў выбарах: калі нас няма на выбарчых кампаніях, няма альтэрнатывы. На прэзідэнцкіх выбарах ён бачыць адзіны шлях для апазіцыі гэта аб’яднанне. «Ніводная палітычная сіла на сёння не мае патэнцыялу сабраць 100 тысячаў подпісаў. Тыя, хто заяўляюць пра такую магчымасць, ці сыйдуць з дыстанцыі, ці разлічваюць на супрацу за адміністрацыяй. Альтэрнатывай можа быць толькі аб’яднанне. Адзіны кандыдат ад правацэнтрыстаў ці шырокай апазіцыі рэальна збярэ 100 тысячаў подпісаў», — упэўнены Юрый Губарэвіч.

Стратэгія ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах будзе абмяркоўвацца і на справаздачна-выбарчай канферэнцыі, да якой рыхтуецца Рух «За Свабоду». Акрамя таго, плануецца аднаўленне кіруючага складу: пераабранне старшыні, Рады і намеснікаў.

Яшчэ адным пытаннем канферэнцыі будзе палітычная праграма Руху. Яе на сходзе сябраў Руху «За Свабоду» Мінскай вобласці прадставіў сябра Рады Віктар Янчурэвіч. Ён нагадаў, што ў праграме восем тэмаў, выніковы дакумент, падрыхтаваны экспертамі, ужо гатовы.

«Праграма можа стаць у тым ліку і асновай для перадвыбарчай праграмы для кандыдатаў на выбарах», — упэўнены Янчурэвіч.

На сходзе сябраў Руху «За Свабоду» Мінскай вобласці былі абраныя 17 дэлегатаў на справаздачна-выбарчую канферэнцыю.

«Хаду схода і дыскусію пад час яго ацэньваю станоўча, адбылася барацьба за магчымасць стаць дэлегатам», — пракаментаваў вынікі сходу Мінскі абласны каардынатар Віталь Амяльковіч.

Усё прайшло згодна з дэмакратычнымі прынцыпамі, заключыў Амяльковіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости