Новости Новости Беларуси

Члены Движения «За Свободу» собирали подписи за изменения в земельное законодательство

Члены Движения «За Свободу» собирали подписи за изменения в земельное законодательство

873 просмотра Минск
Движение «За Свободу» предлагает принять изменения в земельное законодательство, среди которых гарантии прав на землю и разрешение ее рыночной оборота ..

Кампанію па падрыхтоўцы зменаў у зямельнае заканадаўства ў падтрымку ініцыятывы дэпутата Ганны Канапацкай Рух «За Свабоду» распачаў у чэрвені. Сярод асноўных прапановаў скарачэнне падставаў для канфіскацыі зямлі для дзяржаўных патрэбаў, зняццё забаронаў на здзелкі з участкамі, адмена абмежаванняў па іх іпатэцы і закладу права арэнды, выключэнне платы за заключэнне дамовы арэнды і магчымасці ў аднабаковым парадку зменаў памеру арэнднай платы.

Збор подпісаў сёння праходзіў каля плошчы Якуба Коласа. Меркаванні ў людзей былі палярнымі: адныя ахвотна падпісваліся за папраўкі, іншыя лічылі продаж зямлі шкодным.

«Прапанаваныя намі змены ў заканадаўства „Аб зямлі“ закранаюць інтарэсы кожнага беларуса. Пераважная большасць мае альбо лецішчы, альбо дамы з надзеламі ў вёсках, шмат хто жыве ва ўласным доме за межамі гораду. Гэта ўсё можна страціць у любы момант, у выпадку, калі мясцоваму чыноўніку прыйдзе ў галаву аддаць яе пад іншыя патрэбы», — пракаментаваў ініцыятыву старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Важнасць патрэбаў для канфіскацыі, дадаў Губарэвіч, вызначаецца адвольна. «Наша задача вярнуць людзям права ўласнасці, даць магчымасць грамадству і бізнесу адчуць сябе паўнавартаснымі гаспадарамі на беларускай зямлі», — дадаў палітык.

Па ягоных словах, каб улада пагадзілася з прапановамі, якія выносяцца, патрэбная шырокая грамадская падтрымка. «Таму сёння мы выйшлі збіраць подпісы. Заклікаем кожнага грамадзяніна Беларусі далучыцца да нашай ініцыятывы: браць падпісныя аркушы, або аддаць свой голас у падтрымку аналагічнай петыцыі анлайн», — заключыў Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости