Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу»: Беларуси необходимо выйти из Союзного государства и ЕАЭС

Движение «За Свободу»: Беларуси необходимо выйти из Союзного государства и ЕАЭС

2099 просмотров Минск
Движение «За Свободу» начало обсуждение программного документа организации по изменениям в международной политике. Среди предложений изменение внешнеполитических приоритетов, евроатлантическая интеграция, реформа дипслужбы и МИД.

Праграму рэформаў прадставіў сябрам Руху палітолаг-міжнароднік Андрэй Фёдараў.

Мы працягваем абмеркаванне абноўленай палітычнай праграмы Руху «За Свабоду»: з 8 запланаваных тэмаў засталіся дзве — міжнародная палітыка і мясцовае самакіраванне, адзначыў, адкрываючы круглы стол, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Сёння афіцыйны Мінск дэкларуе шматвектарнасць, але гэта не так: назіраецца моцны ўхіл на ўсход, у тым ліку да Кітаю. Гэта прыносіць дывідэнды, але і з’яўляецца вялікай рызыкай таго, што мы будзем уцягнутыя ў такія паводзіны, якія не зусім у нашых інтарэсах», — адзначыў Андрэй Фёдараў.

Па ягоным меркаванні, адзінае, што можам супрацьпаставіць Крамлю — гэта добрыя адносіны з Захадам. Яны на сёння палепшыліся, але знаходзяцца ля мяжы, якую беларускія ўлады не захочуць перакрочваць, бо гэта падарве іх палітыку.

Беларусі варта асцярожна выходзіць з постсавецкіх утварэнняў (СНД, ЕАЭС, Саюзная дзяржава з Расіяй). «Не ведаю, якім чынам, і ці дапусціць Расія. Але без гэтага мы не зменім знешнюю палітыку», — дадаў Фёдараў.

Сярод агучаных прапановаў, якія ў далейшым будуць больш шырока абмяркоўвацца ў арганізацыі і зацвярджацца радай у якасці праграмнага дакумента: далучэнне да Рады Еўропы, умацаванне супрацоўніцтва з NATO, нармалізацыя стасункаў з ЗША, наладжванне працы з дыяспарай.

«Неабходны перагляд прыярытэтаў знешняй палітыкі, пераход ад ідэалізаванага да прагматычнага падыходу ў выбары прыарытэтных партнёраў на далёкіх кантынентах», — таксама адзначаецца ў дакуменце.

З удзелам іншых запрошаных экспертаў удзельнікі абмеркавалі магчымую пагрозу з боку Расіі, а таксама прыйшлі да высновы пра неабходнасць рэфармавання МЗС і змены прыярытэтаў працы амбасадаў з знешнегандлёвых на палітычныя.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #786 16.10.2018 20:18 @ Леанід

    Назва нататкі двухсэнсоўна. Рух толькі распачаў абмеркаванне аб міжнеароднай палітыцы, а падаецца як Рух за тое, каб Беларусі неабходна выйсці з Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС. Карэктна -- Рух абмяркоўвае і г.д...

Последние новости