Новости Новости Беларуси

Оппозиция вырабатывает общую позицию по приватизации в Беларуси

Оппозиция вырабатывает общую позицию по приватизации в Беларуси

1581 просмотр Минск
Встреча прошла в рамках Углубленного диалога, в котором принимают участие 11 партий и организаций.

«Наша задача ў межах паглыбленага дыялогу знайсці агульныя рашэнні. Тэма прыватызацыі — не самая простая, мае падводныя камяні, бо гледжанне на яе адрозніваецца ад ідэалогіі партыі», — адзначыў адкрываючы круглы стол старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што пазіцыі — часам розныя, але важна набліжацца да агульнай.

Пад час мерапрыемства было прэзентаванае апытанне стаўлення рабочых шэрагу прадпрыемстваў да прыватызацыі. У прыватнасці, 48,6% падтрымалі прыватызацыю свайго прадпрыемства. І толькі 27,6% былі супраць, яшчэ 23,8% не змаглі адказаць на пытанне.

«Улада і маёмасць сёння ў адных руках», — адзначыў на круглым стале эканаміст Леанід Злотнікаў.

Ён лічыць, што прыватызацыю трэба праводзіць у новых умовах, якіх трэба дабівацца.

«Прыватызацыя — складаны працэс і вельмі адчувальнае пытанне для ўладаў. Сёння назіраецца адваротны працэс, звязаны з вяртаннем у дзяржаўную ўласнасць прадпрыемстваў, прыватызаваных у 90-я гады», — адзначыў мінскі гарадскі каардынатар Віктар Янчурэвіч.

Пад час дыскусіі, дадаў ён, мы прыйшлі да высновы, што пры дзеючай уладзе ніякія прапановы і канцэпцыі ў гэтай сферы не могуць быць рэалізаваныя, таму што дзяржаўная уласнасць над сродкамі вытворчасці і кіраванне ёй праз прызначаных вертыкаллю дырэктараў, адкрывае шырокія магчымасці па кантролю над грамадствам.

«Прыватныя прадпрыемствы такімі сёння можна называць умоўна, бо і яны вымушаныя атрымліваць інструкцыі з мясцовых адміністрацыяй. Але, нягледзячы на гэта, мы павінны мець уяўленне аб тым, што мы, дэмакратычная супольнасць будзем рабіць, калі прыйдзем да улады. Выпрацоўцы нашага бачання працэсу прыватызацыі і быў прысвечаны экспертны круглый стол», — патлумачыў Янчурэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости