Новости Новости Беларуси

Будет ли приют для бездомных животных в Слуцке? Амелькович встретился с депутатом

Будет ли приют для бездомных животных в Слуцке? Амелькович встретился с депутатом

2176 просмотров Слуцк
Что делать с бездомными животными в Слуцке? Проблему и пути ее решения обсудили в Слуцком районном Совете депутатов.

Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аўсяннікава вывучыць досвед іншых гарадоў у стварэнні прытулку для бяздомных жывёл і перагаварыць з адпаведнымі службамі ЖКГ пра больш гуманнае вырашэнне праблемы адлову і адстрэлу сабак у Слуцку. Яна таксама гатова да размовы з мясцовымі зааабаронцамі і людзьмі, якіх на самой справе хвалюе сітуацыя ў нашым горадзе па гэтай праблеме.

У сераду, 3-га кастрычніка, у Слуцкім райвыканкаме прайшла сустрэча мінскага абласнога каардынатара Руху "За Свабоду" Віталя Амяльковіча і Наталлі Аўсяннікавай, старшыні Слуцкага раённага Савета дэпутатаў. Суразмоўцы абмеркавалі ў тым ліку і тэму будаўніцтва ў горадзе прытулку для бяздомных катоў і сабак.

«У нас атрымалася дастаткова канструктыўная размова. Наталля Аляксандраўна падрыхтавалася да сустрэчы: праштудзіравала інтэрнэт і нават раздрукавала розныя матэрыялы па гэтым пытанні. Мне падалося, што яе сапраўды хвалюе гэта праблема», — распавёў Віталь Амяльковіч.

Наталля Аўсяннікава адзначыла, што будаўніцтва «гасцініцы» для жывёл — справа не аднаго тыдня і не аднаго года, тут неабходна разглядаць сітуацыю з розных бакоў, улічваць патрабаванні санітарных службаў і магчымасці дзяржавы. Яна паабяцала даведацца, як вырашалі гэтую праблему ў іншых беларускіх гарадах, дзе дзейнічаюць прытулкі для бяздомных жывёл, а таксама будзе рэкамендаваць камунальным службам праводзіць адлоў і адстрэл жывёл, прымаючы пад увагу чалавечы і гуманны фактар. Напрыканцы размовы Наталья Аўсяннікава і Віталь Амяльковіч дамовіліся зноў сустрэцца праз некаторы час, каб па выніках новай інфармацыі вырашаць, як дзейнічаць далей.

Як адзначае актывіст, тыя валанцёры, хто першапачаткова праз газету або ў асабістых размовах выказвалі сваё жаданне дапамагчы, давалі парады, як вырашыць гэтае пытанне, да сустрэчы з Аўсяннікавай апынуліся не гатовыя. Адны былі моцна занятыя, іншыя не адказвалі на званкі, трэція проста адмовіліся, бо не вераць у дапамогу ад мясцовых уладаў. «Адна дзяўчына-валанцёр мне сказала, што яна лепш будзе дапамагаць канкрэтным жывёлам, чым змагацца з дзяржавай за прытулак. Я неяк магу яе зразумець, яна ўжо стамілася змагацца з гэтай сітуацыяй, але ўсё ж такі гэтую праблему трэба спрабаваць вырашаць сістэмна», — дадаў Віталь Амяльковіч.

У канцы чэрвеня актывісты ініцыятывы «Чысты Слуцк» перадалі ў Слуцкі райвыканкам 543 подпісы за стварэнне ў горадзе прытулку для бяздомных жывёл. На гэты зварот Мікалай Пенязь, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, адказаў, што спецыяльна абсталяванага часовага прыёмніка для ўтрымання такіх жывёл не маецца, і яго будаўніцтва ў горадзе не плануецца.

Источник: www.facebook.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости