Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу»: белорусской экономике нужен эффективный собственник

Движение «За Свободу»: белорусской экономике нужен эффективный собственник

2861 просмотр Минск
Движение «За Свободу» начало обсуждение программного документа организации по экономическим реформам. Среди предложений снижение доли государственного сектора, преобразование госсобственности и выравнивание условий работы для предприятий.

Праграму рэформы галіны прадставіла сябрам Руху эканаміст Людміла Гразнова.

«Пакуль для Беларусі з сённяшняй уладай адзіна магчымы шлях — паступовыя пераўтварэнні, мяккае рэфармаванне. Рэформы, абумоўленыя дамінаваннем дзяржсектару і традыцыйным геапалітычным фактарам — неабходнасцю арыентавацца на Расію ў палітычным і эканамічным аспектах. Такія пераўтварэнні запатрабуюць часу, але дазволяць пазбегнуць дэстабілізацыі сітуацыі і захаваюць суверэнітэт краіны», — лічыць Гразнова.

У выпадку прыходу да ўлады ў Беларусі праеўрапейскіх сіл, у тым ліку Руху «За Свабоду», дадала эксперт, павышаецца шанец на радыкальнае рэфармаванне эканомікі. «Іншая геапалітычная сітуацыя, больш істотны заходні ўплыў дазволілі б пры правядзенні рэформы спадзявацца на сацыяльную падтрымку для насельніцтва і буйныя замежныя інвестыцыі ў дзяржсектар па сцэнары рэформаў ўсходне-еўрапейскіх краін», — адзначыла яна.

Сярод яе прапановаў, якія ў далейшым будуць больш шырока абмяркоўвацца ў арганізацыі і зацвярджацца радай у якасці праграмнага дакумента: прытрымлівацца збалансаванай грашова-крэдытнай і фінансавай палітыкі, рэфармаваць адносіны ўласнасці ўнутры дзяржаўнага сектара, забяспечыць гарантыі прыватнай уласнасці.

«Толькі змена распарадчыкаў рэсурсаў эфектыўнымі ўласнікамі забяспечвае эканамічны рост, павелічэнне занятасці, прыбытковасць прадпрыемстваў і рост даходаў насельніцтва», — упэўненая Людміла Гразнова.

Прысутныя на абмеркаванні заявілі, што няма простага рашэння, як узяцца за рэформы, няма рэсурсаў на сацыяльнае забеспячэнне. Але такія рэсурсы могуць з’явіцца ў выпадку прыходу да ўлады праеўрапейскіх сілаў.

«Рух „За Свабоду“ ведае, як рэалізаваць гэтыя прапановы і ведае, дзе знайсці грошы на сацыяльнае забяспячэнне, якія сённяшняя ўлада ніколі не знойдзе. Бо не здолее пайсці на патрэбныя сістэмныя рэформы», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости