Новости Новости Беларуси

Губаревич: Правоцентристы определятся с единым кандидатом в 2019 году

Губаревич: Правоцентристы определятся с единым кандидатом в 2019 году

2713 просмотров Минск
Лидеры правоцентристской коалиции — председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич, сопредседатель БХД Виталий Рымашевский и и.о. председателя ОГП Николай Козлов — провели сегодня пресс-конференцию, на которой рассказали о планах и текущей деятельности.

«Наш супольны курс на сумесную працу застаецца нязменным. Адно з асноўных пытанняў, якое стаіць перад намі — падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2020 году. Мы пачынаем рыхтавацца па некалькіх накірунках, і гэта не толькі абранне адзінага кандыдата», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён пацвердзіў, што правацэнтрысты не будуць распыляцца, і кандыдат будзе адзіным. «Тое, над чым мы працуем зараз — гэта праграма для адзінага кандыдата. Гэта не менш важна», — падкрэсліў палітык. Агульная колькасць тэмаў для праграмы — больш за дзясятак: мясцовае самакіраванне, пенсійная рэформа, ахова здароўя, адукацыя, выбарчае заканадаўства і г.д.

Кіраўнік Руху заклікаў далучацца да распрацоўцы гэтай праграмы ўсіх ахвотных, каб праграма адзінага кандыдата ад правацэнтрыстаў была сапраўды народнай.

Палітык лічыць, што прэзідэнцкія выбары — гэта ў нейкай ступені інструмент, што гэта магчымасць паказаць людзям, што ёсць альтэрнатыва, што можна жыць па-іншаму, чым зараз. «Нам важна аб’яднанне. Патэнцыял у правацэнтрысцкай кааліцыі ёсць», — адзначыў палітык, дадаўшы, што яны чакаюць далучэння іншых прадстаўнікоў дэмсілаў.

Праграма для кандыдата будзе гатовая ўжо ў наступным годзе. «На сёння мы вядзем перамовы, як будзе выглядаць працэдура абрання адзінага. Пачатак наступнага году мы можам казаць пра запуск працэдуры і наступны выхад на адзінага кандыдата ад правацэнтрыстаў», — дадаў палітык.

Юрый Губарэвіч выказаў упэўненасць, што правацэнтрысцкая кааліцыя збярэ 100 тысячаў подпісаў, неабходных для вылучэння кандыдата на прэзідэнцкіх выбараў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #779 26.09.2018 14:11 @ Anatol Starkou

    "правацэнстрысцкая кааліцыя збярэ 100 тысячаў подпісаў"

    Ды хоць мільён. Усё, што сказана змагарамі, можна пераказаць словамі: МЭТА дзейства ўдзелу апазіцыі ў прэзідэнцкай (ці любой) выбарчай кампаніі на Беларусі - легітымізацыя існай улады. Пры гэтым няважна будзе ці не будзе Рыгоравіч балатавацца ў 2020 годзе. Будзе? Магчыма. Але магчымы варыянт, калі разам з ім будзе балатавацца нехта з сённяшняга (новага) ўраду, які да 2020 пройдзе двухгадовую стажыроўку ва Ўрадзе. Але ўсё роўна пераможа ўлада былых камуністаў былой КП(б)Б. Ну а гэтая апазіцыйная публіка, як я сказаў у пачатку, патрэбная ўладзе дзеля легітымізацыі існай ўлады нашых бальшавікоў + для масоўкі, каб прыцягнуць болей людзей да вурнаў з ліку сваіх паплечнікаў.

    Чаму будзе так? Бо панты аппазіцыйныя бачу, а чалавека, якога можна было б выбраць на пасаду прэзідэнта РБ сярод іх няма. Дый не рубяць яны нічога ў дзярж справе РБ і нашай гаспадарцы.

Правоцентристская коалиция

Последние новости