Новости Новости Беларуси

7 изменений в земельное законодательство

7 изменений в земельное законодательство

2699 просмотров Минск
Депутат Палаты представителей Анна Конопацкая и юрист Ольга Белявцова представили проект изменений в земельное законодательство. Кампанию по продвижению поправок проводит Движение «За Свободу».

Сярод асноўных прапановаў скарачэнне падставаў для канфіскацыі зямлі для дзяржаўных патрэбаў, зняццё забаронаў на здзелкі з участкамі, адмена абмежаванняў па іх іпатэцы і закладу права арэнды, выключэнне платы за заключэнне дамовы арэнды і магчымасці ў аднабаковым парадку зменаў памеру арэнднай платы.

Акрамя таго, аўтары законапраекту прапануюць увядзенне дакладных мэтавых плацяжоў за зямлю, зняцце абмежаванняў на змены мэтавага прызначэння зямельных участках і іх падзел, судовы парадак прымусовай канфіскацыі.

«Пад час круглага стала запрошаныя эканамісты выказалі заўвагі і агульную падтрымку, — адзначыў мінскі гарадскі каардынатар Руху „За Свабоду“ і адзін з арганізатараў мерапрыемства Віктар Янчурэвіч. — Акрамя таго, дакумент быў накіраваны для атрымання меркавання па 15 структурам, сярод якіх аблвыканкамы, Камітэт дзяржкантролю, спецыялізаваныя кафедры вну і бізнес-саюзы».

Па ягоных словах, ад іх усіх атрыманая зваротная сувязь, якая аказалася самай рознай: нават сярод аблвыканкамаў ёсць меркаванне, што папраўкі ў зямельнае заканадаўства актуальныя і могуць быць прынятыя бліжэйшым часам

«З большага прапановы будуць улічаныя пры дапрацоўцы законапраекта. І пасля праходжання неабходных працэдураў дакумент будзе накіраваны ў Палату Прадстаўнікоў», — заключыў Янчурэвіч.

«Для Руху „За Свабоду“ гэта важная тэма, бо мы працуем з людзьмі, якія рэгулярна сутыкаюцца з парушэннямі іх правоў ўласнасці. Ніхто не застрахаваны ад рашэння мясцовых уладаў выкінуць цябе з зямлі, на якой дом пабудавалі яшчэ твае продкі, аргументуючы гэта дзяржаўнымі патрэбамі. Якія на практыцы аказваюцца не толькі важнымі рэчамі тыпу пракладання магістралі, але і ўзвядзеннем на гэтым месцы казіно ці забаўляльнага цэнтра», — пракаментаваў кампанію старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, з такімі праблемамі сутыкаецца і бізнес, які вымушаны жыць у страху. «Няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні і інвестыцыі ў будынкі гандлёвых кропак заўсёды застаюцца пад пытаннем. Прыйшоў час навесці з гэтым парадак і даць заканадаўчую абарону. Менавіта таму мы падтрымалі заканадаўчую ініцыятыву Ганны Канапацкай у гэтай сферы і праводзім грамадскую кампанію на карысць зменаў у зямельнае заканадаўства», — заключыў Губарэвіч.

Фота і відэа Арцёма Лявы

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости