Новости Новости Беларуси

Заявление солидарности с телеканалом «Белсат»

Заявление солидарности с телеканалом «Белсат»

1217 просмотров Минск
Представители четырех политических организаций выступили с заявлением солидарности с «Белсатом».

За 10 гадоў, якія мінулі з моманту стварэнне тэлеканала, "Белсат" сфармаваў сталае кола гледачоў і прыхільнікаў. Аўдыторыя канала нязменна пашыраецца — і ён застаецца адзінай незалежнай крыніцай інфармацыі (актуальных навінаў Беларусі і свету, якаснай аналітыкі, гістарычных і культурніцкіх праграмаў) у тэлевізійным фармаце.

Праца адбываецца на фоне няспынных рэпрэсіяў супраць журналістаў канала — штрафы, абмежаванне выезду і нават свабоды, перманентныя адмовы ў акрэдытацыі ў Беларусі, беспадстаўныя абвінавачванні і затрыманні.

Адсутнасць мачымасці легальнай працы ў Беларусі і камерцыйнага складніку рэгулярна ставіць "Белсат" пад пагрозу.

За апошні год улады Беларусі актывізавалі ціск на недзяржаўныя беларускія СМІ. Абмежаваны доступ да сайтаў «Белпартызан» і «Хартыя’97», адбылася атака на журналістаў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН і парталу TUT.by.

Але асабліва часта і рэгулярна апошнім часам менавіта "Белсат" становіцца аб’ектам дыскрэдытацыйных кампаній і правакацый з боку афіцыйных беларускіх і расійскіх медыяў.

Ва ўмовах узмацнення ціску на Беларусь з боку Расіі, у тым ліку і на інфармацыйным полі, "Белсат" застаецца адзінай тэлевізійнай крыніцай незалежнай інфармацыіі ды ўзмацнення беларускай тоеснасці.

У гэтай сітуацыі мы застаемся ўдзячнымі грамадзянскай супольнасці, грамадзянам і палітыкам Польшы за спрыянне ў стварэнні праекта, які паслядоўна падтрымліваецца, незалежна ад палітычных зменаў у Польшы.

Значэнне і ўплыў "Белсату" на павышэння ўзроўню свядомасці і дэмакратызацыі беларускага грамадства цяжка пераацаніць.

"Белсат" Жыві!

Мікалай Казлоў, Аб’яднаная грамадзянская партыя

Віталь, Рымашэўскі, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

Юрый Губарэвіч, Рух «За Свабоду»

Генадзь Федыніч, Прафсаюз РЭП

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #781 27.09.2018 13:46 @ Вольф

    Тут: http://belisrael.info/?p=15479 пра якасць "яўрэйскай" аналітыкі "Белсата". А тут: http://belisrael.info/?p=16667 крыху пра канфлікт з Шылам, справакаваны кіраўніцтвам канала на роўным месцы... Карацей, як палітолаг лічу "заяву салідарнасці" збыткоўнай, тым болей што "Белсату" закрыццё зараз не пагражае.

Последние новости