Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу» предлагает перейти на страховую медицину

Движение «За Свободу» предлагает перейти на страховую медицину

1094 просмотра Минск
Движение «За Свободу» начало обсуждение программного документа организации по реформам медицины. Среди предложений переход к страховой медицине, либерализация врачебного рынка, повышение финансирования отрасли.

Праграму рэформы галіны прадставіў сябрам Руху медык, кандыдат навук Андрэй Вітушка.

«Асноўная задача — перавесці фокус увагі на пацыента. Гэта самая важная задача. Для гэтага трэба змена каманды», — адзначыў эксперт на круглым стале.

Ён таксама выказаўся за неабходнасць пераходу да страхавой медыцыны. «Страхавая медыцына — гэта проста механізм. І гэта добры механізм», — падкрэсліў эксперт.

Сярод ягоных прапановаў, якія ў далейшым будуць больш шырока абмяркоўвацца ў арганізацыі і зацвярджацца радай у якасці праграмнага дакумента: павелічэнне фінансавання медыцыны і празрыстасці сістэмы, лібералізацыя рынку, удзел беларускіх медыкаў у міжнародных адукацыйных праграмах.

«На першым этапе рэформы трэба правесці лібералізацыю медычнага рынку, істотна спрасціць і палепшыць умовы для вядзення медычнага прыватнага бізнесу, усталяваць сапраўды роўныя правы для прыватных і дзяржаўных установаў аховы здароўя. Праведзеныя мерапрыемствы дазволяць лекарам ствараць свае кабінеты, далучацца да новаствораных медычных цэнтраў і свабодна канкураваць на рынку паслуг», — адзначыў эксперт у дакуменце.

«Сёння сістэма аховы здароўя ўскладае на лекараў і медыцынскі персанал неўласцівыя ім функцыі», — пракаментаваў вынікі круглага стала старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У прыватнасці, замест таго, каб сканцэнтравацца на лекаванні хваробаў вымушаныя весці шмат непатрэбнай папяровай працы.

Палітык таксама падтрымаў ідэю пераходу да страхавой медыцыны: «яна дазволіць не распыляцца на неэфектыўныя расходы, а канцэнтравацца на прынцыпе «пацыент прыносіць з сабой грошы».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости