Новости Новости Беларуси

В Полоцке после каникул возобновились встречи «Жывой мовы»

В Полоцке после каникул возобновились встречи «Жывой мовы»

1255 просмотров Новополоцк Полоцк
После летнего перерыва «Жывая мова», которую организует член Совета Движения «За Свободу» Ольга Дамаскина, продолжила работу встречей с певицей Екатериной Камоцкой и режисёром Виктором Корзуном.

«Жывая мова» — узнікла як супольная ініцыятыва Наваполацкага інфармацыйна-культурніцкага цэнтру «ІніцыАрт» і полацкай гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў 2017 годзе. Было праведзена вялікая колькасць творчыя сустрэч і заняткаў роднай мовай«, — распавяла арганізатар «Жывой мовы» сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.

Па яе словах, цяпер інфармацыйна-культурніцкі цэнтр «ІніцыАрт» ладзіць «Жывую Мову» у фармаце сустрэч з тымі асобамі, якія працуюць на захаванне нацыянальнай спадчыны, гісторыі і культуры — тымі, для каго беларуская мова — гэта каштоўнасць.

«З кожным годам у старажытным горадзе ўсё меней гучыць беларуская мова, асабліва на афіцыйных святах ва ўстановах культуры і адукацыі.... Як прыклад: Дзень горада ў Полацку , які адбыўся на пачатку верасня. З усіх мерапрыемстваў, а іх было вельмі шмат, толькі 2 — былі па-беларуску», — адзначыла Дамаскіна.

Па яе словах, на сустрэчы «Жывой мовы» прыходзяць тыя хто хоча быць беларусам, тыя хто ганарыцца сваёй мовай і культурай — нармальныя людзі еўрапейскай краіны. «Калі ў сталіцы ёсць вялікі выбар куды пайсці такім людзям, то для Полацка і Наваполацка мы, напэўна, адзіныя хто прапануе цікавыя імпрэзы ў зручны час», — адзначыла сябра Рады Руху.

Сустрэча, якая была першай пасля летняга перапынку, сабрала вялікую колькасць прыхільнікаў мовы і асабліва творчасці спявачкі Касі Камоцкай. «Рок-князёўну прыйшлі паслухаць не толькі тыя, хто яе ведае асабіста, хто цікавіўся беларускай рок-музыкай 90-х, але і зусім маладыя палачане, якія толькі чулі яе голас на дысках ды бачылі на відыёроліках. І для іх гэта была добрая магчымасць пазнаёміцца і адкрыць Камоцкую яшчэ і як прадусарку», — дадала Вольга Дамаскіна.

Фільм, які прывезла Камоцкая разам з Віктарам Корзунам, «Паралелі. Такое рознае падабенства» уразіў тых хто прыйшоў на сустрэчу, кажа сябра Рады Руху «За Свабоду». «Разгарнулася дыскусія пра сталінскія часы, пра адказнасць за тое, што адбывалася тады. Што трэба рабіць каб не дапусціць такое ý сучаснай Беларусі. Пад час дыскусіі прыйшлі да высновы, што сёння не да канца дадзена ацэнка і асэнсаван перыяд камуністычнай улады для Беларусі і наступства гэтага перыяду. А карані сённяшніх праблем менавіта там, у тым перыядзе», — прыгадала Дамаскіна.

Актывістка плануе і надалей запрашаць цікавых людзей, хаця і адзначыла, што даволі складана іх зацягнуць у Полацк. Вольга Дамаскіна прапануе гатовым выступіць перад удзячнай полацкай аўдыторыяй, звязвацца і прывязджаць.

«Не адзін раз хацелася сказаць, усё, гэта апошняя сустрэча. Але, калі табе тэлефануе нават адзін чалавек і запытвае калі чарговая сустрэча, разумееш, што робіш вартую справу, што гэта патрэбна людзям — і працягваецца „Жывая мова“», — заключыла сябра Рады Руху «За Свабоду».

фота Сяржука Хвасцёнка

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости