Новости Новости Беларуси

Начат сбор подписей за установление в Минске доски в честь 100-летия БНР

Начат сбор подписей за установление в Минске доски в честь 100-летия БНР

1074 просмотра
Движение «За Свободу» запустило электронную петицию с требованием установления памятной доски в честь 100-летия БНР.

«У сакавіку 2018 года, напярэдадні святкавання 100-годдзя Беларускай народнай рэспублікі, быў атрыманы дазвол на ўсталяванне памятнай дошкі ў гонар гэтай гістарычнай падзеі ў цэнтры Мінска. Грошы на яе былі сабраныя грамадскасцю літаральна за некалькі гадзінаў. Тады ж была вырабленая дошка, якая да гэтага часу так і не ўсталяваная праз затрымкі з боку Мінгарвыканкама», — нагадалі ў арганізацыі.

Як патлумачыў у афіцыйным адказе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі», пытанне зараз знаходзіцца на разглядзе.

Падпісаць петыцыю можна тут

У сваю чаргу аўтары звароту звярнулі ўвагу на важнасць гістарычнай падзеі, у гонар якой будзе ўсталяваны знак, шырокую падтрымку грамадскасцю святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі, раней атрыманую згоду ад Мінгарвыканкаму ўсталяваць дошку.

«Мы заяўляем пра важнасць з’яўлення ў цэнтры Мінска першага памятнага знака ў гонар БНР, які будзе ўказваць на пашану да гэтай гістарычнай падзеі і прывядзе да ўмацавання суверэнітэту», — сказана ў петыцыі.

Падпісанты просяць пацвердзіць дазвол на ўсталяванне памятнай дошкі ў гонар 100-годдзя БНР на доме, дзе 25 сакавіка 1918 года была прынята Устаўная грамата пра незалежнасць Беларусі, правесці урачыстае адкрыццё дошкі да канца году, загадзя абвясціўшы дату, для таго, каб ва ўрачыстасцях мела магчымасць прыняць шырокае кола грамадскасці.

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт 10 кастрычніка.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости