Новости Новости Беларуси

«Шведы продемонстрировали достаточно высокий иммунитет к популизму»

«Шведы продемонстрировали достаточно высокий иммунитет к популизму»

581 просмотр Стокгольм
В Швеции состоялись очередные выборы. Активисты Движения «За Свободу», которые в эти дни принимали участие в наблюдении за процессом, делятся впечатлениями.

«Пытанне дэмакратыі і правоў чалавека застанецца адным з самых важных»

Старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч і лідар шведскіх Хрысціянскіх дэмакратаў Эба Буш Тур

«Кааліцыя, у якую уваходзяць чатыры правацэнтрысцкія партыі, прадэманстравала рост падтрымкі выбарцаў. Найлепшую дынаміку паказаў партнёр Руху «За Свабоду» партыя Хрысціянскія дэмакраты, яны здолелі павялічыць колькасць месцаў у цэлым па выніках выбараў у 1,5 разы», - пракаментаваў вынікі выбараў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Агулам, ён адзначыў, што ў Швецыі зараз дастаткова складаная сітуацыя, бо правыя і левыя набралі прыблізна роўную колькасць падтрымкі. «Партыя «Шведскія дэмакраты» знаходзіцца паміж двума блокамі, яна павялічыла колькасць месцаў у парламенце, але не ўплыў на прыняцце рашэнняў, бо ніхто не хоча мець супольных справаў з папулістычнай партыяй, якая сярод іншага дэманструе прыхільнасць да палітыкі Пуціна», - падкрэсліў лідар Руху.

Па словах беларускага палітыка, у Швецыі стабільная палітычная сістэма. «Страты і набыткі на галасаванні розных палітычных партыяў каардынальна не змянілі папярэдняе размеркаванне сілаў. Шведы таксама прадэманстравалі дастаткова высокі імунітэт да папулізма, які ў палітыку прыўносіць партыя «Шведскія дэмакраты»», - дадаў Губарэвіч.

«Для Беларусі вынікі выбараў у шведскі Рыксдаг значаць тое, што пытанне дэмакратыі і абароны правоў чалавека і свабоды слова для шведаў застанецца адным з самых важных. І не толькі ў Швецыі, але і па ўсім свеце», - заключыў Юрый Губарэвіч.

Два даверы

Сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, Алесь Сілкоў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў Стакгольме

«Самае вялікае ўражанне ад выбараў у Швецыі – гэта два даверы: першы да ўсёй палітычнай сістэмы і другі да сваіх палітычных дзеячоў», - адзначыў сябра Рады Руху «За Свабоду» і нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2018» Алесь Сілкоў.

Ён адзначыў, што яўка ў краіне склала 86%, каля ўчасткаў стаялі чэргі. «Таксама падабаецца, што партыі маюць дамоўленасць пра тое, як будуць будаваць кааліцыю. Гэта вялікая палітычная культура», - дадаў Сілкоў.

Па ягоных словах, у беларускай сітуацыі ўражвае і тое, што загадзя невядомыя вынікі выбараў.

«Я вельмі ўсцешаны, кожны назіральнік, накіраваны з Беларусі, зрабіў вялікую працу. Мы абышлі 78% участкаў, стварылі справаздачу, які дапаможа развіццю выбарчай сістэмы Швецыі. Выказваю ўдзячнасць усім назіральнікам «Права выбару»», - заключыў Алесь Сілкоў.

«Выбары прайшлі не ідэальна, але максімальна блізка да таго, як павінны»

«Шведы нават не дапускаюць думкі, што выбары могуць быць фальсіфікаваныя. Беларуская сістэма у адрозненне ад шведскай больш простая і, на маю думку, зручная, але людзі не вераць, што іх галасы лічаць. Таму улады вымушаны займацца накруткай яўкі ўсімі даступнымі метадамі», - падзяліўся ўражаннямі сябра Руху «За Свабоду» Алесь Славінскі.

Ён дадаў, што вельмі прыемна назіраць, як на ўчасткі бацькі ідуць разам з дзецьмі і з маленства прывіваюць ім адказнасць за свой лёс: «калі у Беларусі гэта адзінкі, то ў Стакгольме амаль кожны трэці выпадак з таго, што я назіраў».

Высокую грамадзянскую адказнасць выбарцаў, узорную дэмакратыю, адкрытасць і празрыстасць на ўсіх этапах кампаніі адзначыў мінскі гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

«Шведскія выбары прайшлі неідэальна, але максімальна блізка да таго, як выбары павінны адбывацца. Безумоўна, ёсць моманты, а гэта звязана перш за ўсё са спецыфікай выбараў: не заўжды можа быць гарантавана тайна голасу, калі чалавек у адкрытую абірае бюлетэні ці не заўжды добра абсталяваныя месцы для галасавання - але ў астатнім - для назіральнікаў быў поўны доступ на выбарчыя ўчасткі, камісія адказвала на ўсе пытанні, якія нас цікавілі», - адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Лісоўскі.

Па ягоных словах, пры падліку галасоў не было ніякіх перашкодаў на фіксаванне хода падліку, у тым ліку з выкарыстаннем камераў тэлефонаў: шведам няма чаго хаваць.

Фота з асабістых старонак у Facebook, а таксама Ганны Канапацкай і Вольгі Быкоўскай

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости