Новости Новости Беларуси

Оппозиция намерена провести серию акций в защиту независимых СМИ и профсоюзов

Оппозиция намерена провести серию акций в защиту независимых СМИ и профсоюзов

589 просмотров Минск
Представители оппозиции намерены в сентябре провести серию уличных акций в защиту независимых СМИ и профсоюзов, сообщил на пресс-конференции в Минске 24 августа председатель движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

У прыватнасці ў панядзелак, 27 жніўня, плануецца падаць заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу.

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і арганізацый таксама заявілі пра намер правесці ў кастрычніку „форум нацыянальнай салідарнасці ў галіне законнасці і свабоды ў Беларусі”.

„Найбліжэйшым часам будзе створаны аргкамітэт. На працягу месяца мы пастараемся арганізаваць гэты форум і запрасіць да ўдзелу грамадскія арганізацыі рознага спектру”, — заявіў намеснік старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

Сем апазіцыйных палітычных партый і арганізацый 24 жніўня прынялі заяву „Аб нацыянальнай салідарнасці ў абарону свабоды і законнасці ў Беларусі”, у якой патрабуюць ад уладаў спыніць палітыку рэпрэсій і націску на СМІ і прафсаюзы. Заяву падпісалі кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі „Зялёныя”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Партыі БНФ, руху „За Свабоду” і прафсаюза РЭП.

У дакуменце гаворыцца, што беларускія ўлады „мэтанакіравана і няспынна знішчаюць палітычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць”. „Пасля знішчэння незалежнай сацыялогіі дзяржава спрабуе запалохаць, разбурыць і ўзяць пад свой кантроль незалежныя медыя, расправіцца з незалежнымі прафсаюзамі, не даць магчымасць з’явіцца новым лідарам”, — лічаць аўтары заявы.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости