Новости Новости Беларуси

Две проблемы Минске: уплотнение и вырубка деревьев

Две проблемы Минске: уплотнение и вырубка деревьев

651 просмотр Минск
Сегодня речь пойдет о конфликте с застройщиками жителей бульвара Толбухина и улиц Калинина и Мержинского. Согласно проекту, согласованного в обход законодательства, в нынешнем уютным дворе места не останется ни для детей, ни для деревьев. Только для машин.

Учора – дзіцячы садок з утульным дворыкам. Заўтра – асфальт і бетон адміністрацыйнага комплексу з паркоўкаю на 150 машынамесцаў. Такі лёс для гэтага калісьці зялёнага лапіка зямлі рыхтуе прадпрыемства «Вецер» з дазволу чыноўнікаў камітэту архітэктуры. Аднак кропку ў справе ставіць заўчасна. Жыхары прылеглых дамоў – супраць ды працягваюць змагацца за свой двор.

Далейшыя дзеянні ініцыятыўная група жыхароў кварталу ў межах бульвару Талбухіна, вуліцаў Мяржынскага, Калініна і праспекту Незалежнасці ў Менску абмяркоўвае наўпрост каля будаўнічай пляцоўкі. Сабраліся каля 80-ці чалавек. Людзі тлумачаць, з чаго разгарэўся канфлікт з забудоўцам.

«У лістападзе адбылося грамадскае абмеркаванне. Ведаеце, практычна ўсе выказаліся супраць будаўніцтва гаража-аўтастаянкі ў гэтым месці. Менавіта абурае падземная паркоўка, якая будзе размяшчацца за 13 метраў ад гэтага дому, за 12 метраў ад супрацьлеглага», – кажа сябра ініцыятыўнай групы Галіна Сінялевіч.

«Гэта звязна з будаўніцтвам аб’екту адміністрацыйнага прызначэння, які запраектаваны і будуецца з парушэннямі заканадаўства», – дадае ўдзельніца групы Алена Пенкрат.

Квартал размяшчаецца ў зоне рэгуляванай забудовы, дзе рабіць аўтамабільныя паркоўкі катэгарычна забараняецца. Тым часам будаваць адміністрацыйны комплекс без іх таксама нельга. Нягледзячы на закон, забудоўца, паводле жыхароў, нейкім чынам усё-ткі ўзгадніў запланаванае на месцы былога садка – разам са стаянкаю на паўтары сотні месцаў. Ліставанне ж з чыноўнікамі і ранейшы судовы разбор, які адбыўся 15 жніўня, выявілі факты падлогу дакументаў.

«Ёсць прадпісанне Адміністрацыі Першамайскага раёну спыніць будаўніцтва, аднак забудоўшчык, напэўна, мае больш сур’ёзныя сувязі ў беларускай уладзе, таму, прыкрываючыся сувязямі, прыкрываючыся карупцыйнымі схемамі, будаўніцтва працягваецца», – заяўляе старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Чарговую хвалю абурэння жыхароў напрыканцы чэрвеня выклікала тое, што забудоўца пачаў выразаць у двары дрэвы. Пры гэтым выканаўцы сцвярджалі, што маюць дазвол на знішчэнне трохсот дрэваў.

Удзельнікі ініцыятыўнай групы жыхароў кажуць, што будуць змагацца за дрэвы і маёмасць, і «справы не пакінуць».

«Адбыўся захоп зямлі ў ахоўнай зоне. Адбылася вырубка дрэваў, многія з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу», – кажа жыхаро дома № 93 па праспекце Незалежнасці Сяргей Дзегцяроў.

«Гэта праблема не аднаго двара, гэта праблема ўсяго Менску. Мы губляем горад. Тое, што адбываецца, жахліва. Я з грамадскай арганізацыі «Экадом». У нас працуе «зялёны тэлефон», і большая частка званкоў – наконт ушчыльненай забудовы і вырубкі дрэваў», – дадае сябра рады «Экадому» Ірына Сухій.

Між тым спадзеў на спыненне будаўніцтва ёсць. Ініцыятыўная група жыхароў атрымала адказы з пракуратуры, адміністрацыі Першамайскага раёну і нават Міністэрства культуры пра тое, што працы супярэчаць заканадаўству. Яшчэ адзін калектыўны зварот мае пайсці ў Савет Міністраў ды Генпракуратуру. У дакуменце, пад якім ужо сабралі больш за шэсцьдзесят подпісаў, людзі просяць адмяніць станоўчае заключэнне Мінкульту ад 23 траўня 2017 года, на якое спасылаецца забудоўца, ды адклікаць адпаведнае ўзгадненне з боку Галоўбудэкспертызы. Калі ж чыноўнікі не прыслухаюцца, 1 верасня жыхары кварталу зладзяць пікет на сталічнай плошчы Калініна.

Арцём Лява

Автор: Артем Лява

Источник: belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости