Новости Новости Беларуси

Беларусь должна выйти из военных блоков и вывести иностранные военные объекты

Беларусь должна выйти из военных блоков и вывести иностранные военные объекты

1664 просмотра Минск
Движение «За Свободу» начало обсуждение программного документа организации по национальной безопасности. Среди предложений выход из всех военных блоков и вывод с территории Беларуси иностранных военных объектов, приведение армии к стандартам НАТО и существенное увеличение ее финансирования, введение границы с Россией.

Праграму рэформы галіны прадставіў сябрам Руху аналітык праекту Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч.

«На дадзены момант напружанне ў рэгіёне Усходняй Еўропы ўзрасло да даўно нябачанага ўзроўню. Дзве суседнія з Беларуссю краіны фактычна знаходзяцца ў стане вайны. Пры такіх умовах і агрэсіўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі складана прадказваць далейшае развіццё падзей нават у кароткатэрміновай перспектыве», — адзначыў эксперт.

У такіх умовах, лічыць ён, ад Беларусі патрабуецца хутка рэагаваць на любыя пагрозы, якія ўзнікаюць ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі і патрэбная сучасная і гнуткая сістэма нацыянальнай бяспекі.

Сярод ягоных прапановаў, якія ў далейшым будуць больш шырока абмяркоўвацца ў арганізацыі і зацвярджацца радай у якасці праграмнага дакумента: забеспячэнне нейтральнасці дзяржавы (адпаведна выйсце з усіх вайсковых блокаў, усталяванне поўнавартнаснай мяжы з Расіяй), прывядзенне войска да стандартаў НАТО і істотнае павялічэнне яго фінансавання (да 2% ВУП), захаванне прызыву ў войска, усталяванне за ім грамадскага кантролю, змяненне карэнным чынам ідэалагічнай базы пры падрыхтоўцы вайскоўцаў і г.д.

«Падзеі апошніх гадоў дэманструюць беларускаму грамадству што да пытанняў нацыянальнай бяспекі трэба ставіцца на поўным сур’ёзе. Наяўнасць міжнародных дамоваў ці ўдзел у блоках з краінамі, якія называюць сябе тваімі саюзнікамі яшчэ не гарантуе ад найгоршага сцэнарыя развіцця падзеяў», — падвёў вынікі круглага стала старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, Беларусь, якая паслядоўна адмаўлялася ад супрацоўніцтва з дэмакратычнымі еўрапейскімі краінамі, рызыкуе застацца сам насам са сваімі праблемамі ў выпадку ваеннай агрэсіі супраць яе. «У гэтай сітуацыі трэба вялікую ўвагу надзяляць баяздольнасці беларускага войска, перагледзіць падыходы да выбару саюзнікаў, памятаць, што жаданне бараніць сваю зямлю можа быць толькі ў тых, хто любіць і шануе сваю краіну», — заключыў Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости