Новости Новости Беларуси

На бездействие милиции в Куропатах пожаловались в прокуратуру

На бездействие милиции в Куропатах пожаловались в прокуратуру

326 просмотров Минск
Жалобу в прокуратуру и РОВД на действия сотрудников милиции во время конфликта защитников Куропат с хозяином ресторана «Поедем поедим» Леонидом Зайдэсам направила член Совета Движения «За Свободу» Ольга Быковская.

Нагадаем, 14 ліпеня пад рэстарацыяй адбыўся напад паміж пратэстоўцамі, калі невядомыя на чале з бізнесменам Леанідам Зайдэсам з прымяненнем фізічнай сілы выцеснілі з тэрыторыі ля брамаў удзельнікаў акцыі. За непадпарадкаванне міліцыі ў той дзень актывіст Руху «За Свабоду» Барыс Анікееў быў пакараны штрафам, 8 жніўня адбудзецца суд над яшчэ адным актывістам арганізацыі Дзянісам Урбановічам. Вольга Быкоўская вяла анлайн-трансляцыю і непасрэднага ўдзелу ў канфлікце не прымала.

«У 18.50 з закрытай тэрыторыі рэстарацыі выйшлі 3-4 маладых чалавека мажнага целаскладу ў спартовых штанах, да іх далучыліся Леанід Зайдэс і яшчэ адзін мужчына ў шэрай майцы, супрацоўнік аховы ў белай кашулі, мікрааўтобус пачаў рух. Гэтыя невядомыя маладыя людзі і Зайдэс адцяснілі с праезджай частцы з прымяненнем сілы пратэстоўцаў, вырываючы сцягі і ламаючы дрэўкі», — апісала ў скарзе падзеі Быкоўская.

Па яе словах, «у гэты час супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі пры канфлікце, адышлі ў боку з праезджай частцы і не рабілі нічога для таго, каб спыніць бойку, а потым для затрымання яе ўдзельнікаў і правядзення разбіральніцтва па факце псавання маёмасці і нанясення магчымых траўмаў». «Адзін з супрацоўнікаў Бараўлянскага РАУС, які не прадставіўся, на маё пытанне: «Таварыш міліцыянер, вы што?» Адказаў: «А вы што?» — адзначыла сябра Рады Руху «За Свабоду».

Яна просіць правесці службовую праверку па факце невыканання супрацоўнікамі РАУС сваіх прафесійных абавязкаў і праінфармаваць яе пісьмова пра яе вынікі ў адпаведныя заканадаўству тэрміны.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости