Новости Новости Беларуси

Под Гомелем — гектар ничейного мусора

Под Гомелем — гектар ничейного мусора

362 просмотра Гомель
Свалка размером почти в гектар образовалась на территории Гомельской промышленной зоны. Объект не огорожен — по сути туда может попасть любой желающий, и при этом подвергнуть свою жизнь опасности. В чем же собственно опасность гигантской свалки?

Гомельская прамзона – закінутая чыгунка, будынкі, якія таксама робяць уражанне закінутых. Але, як высветлілася, тут месціцца прадпрыемства, якое працуе дагэтуль – Гомельскі будаўнічы трэст № 14. З боку чыгункі трапіць на яго тэрыторыю можна без перашкодаў.

«А тут што хачу, тое высыпаю, чаго яны сюды вось не прыйдуць і не ўсунуць таму паперку. Няма ўласніка? Дык знайдзіце, там будынак, там будынак. Дык ідзіце шукайце, дроны шукаюць, і гэта могуць знайсці», – кажа актывіст Руху "За Свабоду" з Гомля Барыс Анікееў.

Бітая цэгла, часткі арматуры, аскепкі шкла, застылы бетон, кавалкі асфальту, пасудзіны ад хімічных рэчываў, бляшанкі ад фарбы.

І відавочна, што гэтае смецце ляжыць тут далёка не першы месяц. Працаўнікі будтрэсту сцвердзілі, што сметнішча прадпрыемству не належыць.

Але кіраўніцтва ад смецця не адмаўляецца. Што праўда, запэўнівае, што гэта не сметнішча, а проста смецце ляжыць і чакае, пакуль яго адсартуюць.

«Каб не здаваць і адразу сартаваць, гэта ўсё сюды, мы ўзялі дзесьці 0,88 гектара і сартуюць, гэта ж другасны рэсурс ідзе, каб не мэтанакіравана, а ўсё гэта сартуюць. – Гэта ў вас не сметнішча, гэта ў вас сартавальны пункт? – Так, так», – кажа Мікалай Галкін, намеснік дырэктара ў прамысловай бяспецы БУ-165 Будтрэсту №14.

Але ці мае прадпрыемства дазвол на часовае захоўванне смецця? Сярод адкідаў могуць быць рэчывы, небяспечныя не толькі для прыроды, але і для здароўя і жыцця чалавека, кажуць эколагі.

«Адна справа, для чаго гэта выкарыстоўваецца, як яны кажуць часовая звалка, часовае месца знаходжання ў рамках наступнага сартавання і г.д., гэта адна справа, дзіўна што гэта не агароджана. Кожны можа палічыць, што там ёсць нешта каштоўнае, і сабе гэта забраць, а гэта каштоўнае можа быць небяспечным насамрэч і потым можа быць распаўсюджванне небяспечных нейкіх прадметаў», – заяўляе юрыст «Экадому» Рыгор Фёдараў.

Але відавочна, што пра наступствы ніхто не клапоціцца.

Источник: belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости