Новости Новости Беларуси

В Барановичах родители первоклассников добились, чтобы белорусскоязычный класс создали в гимназии № 4

В Барановичах родители первоклассников добились, чтобы белорусскоязычный класс создали в гимназии № 4

1575 просмотров Барановичи
Два года жители Барановичей добивались создания белорусскоязычного класса в гимназии, что находится в центре города. Ранее власти предлагали им другие школы в микрорайонах.

Адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

30 ліпеня ва ўпраўленні па адукацыі прынялі канчатковае рашэнне стварыць клас на базе гімназіі № 4. Першы год дзеці будуці навучацца ў садку № 50, які размешчваецца ў Паўночным мікрараене. З другога класу заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

— Нас такі варыянт задавальняе. Першыя класы гімназіі будуць навучацца таксама ў садках, і мы не выключэнне, — распавяла Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц, сябра Руху "За Свабоду", якая была адной з галоўных ініцыятараў змагання за беларускамоўны клас.

Цяпер бацькі азадачаныя пытаннем, хто можа стаць першай настаўніцай у іх дзяцей. Ва ўпраўленні па адукацыі іх упэўнілі, што ў гімназіі ёсць 6 настаўнікай, якія могуць навучаць па-беларуску іх дзяцей.

— Якасць адукацыі ў гімназіі вельмі добрая, таму спадзяемся, што пытанняў да настаніка ў нас не будзе, — сказала Таццяна Малашчанка.

Калі вы таксама жадаеце, каб вашыя першакласнікі навучаліся на беларускай мове, звяртайцеся ў гімназію № 4. Пакуль заявы ў такі клас падалі 9 чалавек.

Источник: www.intex-press.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости