Новости Новости Беларуси

«Мы собрали на Школу ангажированную и заинтересованную группу молодых белорусов»

«Мы собрали на Школу ангажированную и заинтересованную группу молодых белорусов»

607 просмотров Варшава
В Варшаве завершилась Летняя Школа Движения «За Свободу» «Место Беларуси в Европе».

«Праграма была вельмі насычанай, кожны дзень заняткі доўжыліся з 8 да 10 вечара», - распавёў пра Школу намеснік старшыні арганізацыі Кірыл Стаселька.

Па ягоных словах, з гэтага году ў праграму Школы дадалі дадатковы элемент: удзельнікі распрацоўвалі індывідуальныя праекты. «Мы атрымалі шэраг прапановаў, цікавых ініцыятываў, якія ў далейшым магчыма рэалізаваць», - адзначыў адзін з арганізатараў навучальнага працэсу.

Па ягоных словах, удзельнікі наведалі шмат польскіх дзяржаўных установаў, перад імі выступілі беларускія эксперты, прадстаўнікі тэлеканала «Белсат» і шэраг іншых.

Стаселька каротка акрэсліў удзельнікаў: з 18 да 30 год з розных рэгіёнаў Беларусі, пры чым не толькі абласныя цэнтры, але і малыя гарады – ахарактаразаваўшы іх як моцны набор з высокім узроўнем адукацыі і матывацыі.

«У гэтым годзе ў Летняй Школе Руху «За Свабоду» была цікавая і насычаная праграма, якая адрознівалася ад мінулагодняй не толькі тэматыкай – у мінулым была «Блізкая ўлада», прысвечаная мясцоваму самакіраванню, у гэтым - «Месца Беларусі ў Еўропе». Мы наведалі шэраг дзяржаўных інстытуцый, грамадскіх арганізацый, сустрэліся з польскімі палітыкамі, прадстаўнікамі самакіравання, мелі сустрэчу з прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Польшчы», - распавёў пра школу яшчэ адзін яе арганізатар, сябра Руху «За Свабоду» і кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмюк.

Ён нагадаў, што ў гэтым годзе ў Школы быў упершыню новы падыход – першая частка адбылася на рэгіянальным узроўні ў Беларусі – «у выніку атрымалася набраць вельмі цікавую групу, вельмі заангажаваную, апантаную».

«Маладыя людзі задавалі шмат пытанняў, цікавіліся рознымі тэмамі. Кожная сустрэча працягвалася больш адведзенага ёй часу, бо беларускія ўдзельнікі не адпускалі лектараў і палітыкаў», - заключыў Зарэмбюк.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости