Новости Новости Беларуси

«Такой опыт невозможно получить в Беларуси»

«Такой опыт невозможно получить в Беларуси»

525 просмотров Варшава
В Варшаве прошла очередная летняя школа Движения «За Свободу». В течение шести дней молодые белорусы посещали польские министерства, Сейм и Сенат, посольства западных стран, знакомились с молодыми польскими политиками.

Арганізатары візіту – кіраўнік Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч і сустаршыня Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Што даюць такія візіты? Апытаных намі ўдзельнікаў найбольш уражвае абсалютна іншы падыход да грамадзян з боку дзяржаўных структураў:

— Вельмі сур’ёзная грунтоўная праграма. Мяне вельмі здзіўляе, як польскія афіцыйныя структуры ідуць на кантакт з простымі людзьмі.

— Здзіўляе, як гэтыя маладзёны ўсё гэта арганізавалі? Не ступала яшчэ нага чалавека, простага турыста, у тыя месцы, дзе мы ўжо былі. Нават грамадзянам Польшчы каб некуды трапіць, патрэбная заява, 24 гадзіны, а мы ўжо натоўпам прайшліся, усё пафоткалі, зрабілі сэлфі.

— Тут такі досвед, які немагчыма атрымаць у Беларусі. Такая адкрытасць уладаў. Мы размаўлялі амаль што з першымі людзьмі Польшчы, і ўсе размаўлялі з намі як з роўнымі.

Сярод іншага, маладыя беларусы наведалі прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве. Аналітык прадстаўніцтва Філіп Скарвінскі прачытаў лекцыі пра структуру Еўразвязу, унутраныя ўзаемадачыненні і еўрапейскую эканоміку.

— Думаю, гэтай моладзі важна ведаць, што Еўропа можа прапанаваць, што добрага можа выйсці з таго, калі іх краіна прыблізіцца да Еўразвязу. Мы ў Польшчы паказваем, якую дарогу мы пераадолелі ад посткамуністычнай краіны да сябра Еўразвязу. Магчыма, Беларусь таксама некалі пройдзе гэты шлях.

Менавіта такі пасыл і з’яўляецца тэмай сёлетняй летняй школы. Сведчыць пра гэта і сама назва мерапрыемства – “Месца Беларусі ў Еўропе”. Старшыня Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч зазначае, візіт дапаможа беларускай моладзі раскрыць свой патэнцыял да грамадскай дзейнасці:

— Тыя людзі, якія да нас прыходзяць, як правіла, раней не былі ангажаваныя ні ў грамадскае, ні ў палітычнае жыццё. Але пасля таго, як яны пазнаёмяцца са сваімі аднагодкамі, атрымаюць новую інфармацыю, пачуюць пра дзейнасць грамадскіх і палітычных арганізацый, у т.л. і Руху “За Свабоду!”, яны далучаюцца да больш актыўнай дзейнасці.

Летняя школа сталася ўжо пятым адукацыйным візітам, арганізаваным сёлета Беларускім Домам у Варшаве, дадае сустаршыня арганізацыі Алесь Зарэмбюк. Усяго ад пачатку году ў такога кшталту праектах паўдзельнічала каля 120 чалавек:

— Людзі, якія прыязджаюць – гэта прадстаўнікі новага беларускага пакалення, якое нарадзілася ў незалежнай Беларусі. Яны пакідаюць вельмі пазітыўнае ўражанне. Усе людзі альбо вучацца, альбо працуюць. Усе займаюць добры месцы ў Беларусі. Такім чынам, мы таксама руйнуем міф, што беларуская грамадзянская супольнасць маргінальная. Гэта абсалютная няпраўда!

Адам Завальня

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости