Новости Новости Беларуси

Правоцентристы поддержали лидеров РЭП

Правоцентристы поддержали лидеров РЭП

1439 просмотров Минск
Заявление о преследовании профсоюза радиоэлектронной промышленности

30 ліпеня пачаўся судовы працэс над лідарамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. Ён звязаны з надуманымі абвінавачаннямі ў нясплаце падаткаў. Падобная практыка ўладамі раней выкарыстоўвалася ў адносінах да праваабарончага цэнтру «Вясна» і яго кіраўніка Алеся Бяляцкага.

У сувязі з гэтым
ЗАЯЎЛЯЕМ:

Крымінальная справа ў дачыненні да лідараў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці носіць заказны палітычны характар і пераследуе мэту паралізаваць працу прафсаюза РЭП, які найбольш актыўна выступае ў абарону сацыяльна-эканамічных правоў беларусаў і аказвае рэальную дапамогу ў аднаўленні парушаных правоў.

Адвольнае выкарыстанне крымінальнага заканадаўства з мэтай пераследу палітычных апанентаў з’яўляецца недапушчальным і вяртае Рэспубліку Беларусь у эпоху таталітарызму. Інстытуты грамадзянскай супольнасці павінны падтрымлівацца дзяржавай, а не знішчацца за сваю незалежную і прынцыповую пазіцыю. Без моцнай грамадзянскай супольнасці немагчымыя дэмакратычныя змены ў краіне.

Патрабуем неадкладна спыніць крымінальную справу ў дачыненні да Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а іх правы аднавіць ў поўным аб’ёме. Асоб, вінаватых ў неправавых дзеяннях па пераследу лідараў незалежнага прафсаюза, неабходна прыцягнуць да адказнасці.

30 ліпеня 2018 года

Рух «За Сваободу»

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Аб’яднаная грамадзянская партыя

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости