Новости Новости Беларуси

Василюк: В белорусской политике должно быть больше женщин

Василюк: В белорусской политике должно быть больше женщин

1491 просмотр Барановичи
За почти 40 лет власти не смогли построить в барановичском районе Яново канализацию и дороги, кампанию для решения этой проблемы сегодня занимается местная жительница, член Движения «За Свободу» Данута Василюк.

Як вы ацэньваеце сітуацыю ў сваім рэгіёне? Чым могуць дапамагчы грамадскія актывісты для рашэння праблемаў? Ці ёсць у вас кампанія, якой вы займаецеся зараз, распавядзіце пра яе.

Сітуацыя ў нашым рэгіёне — такая ж, як паўсюль па Беларусі. Што тычыцца горада, то ў Баранавічах няма нармальнага гарадскога парка, дакладней парк ёсць, а атракцыёнаў няма. Не паўсюдна ёсць дарогі, тратуары, вулічнае асвятленне, каналізацыя. У новых раёнах няма дзіцячых садкоў і школаў. Праблемаў — мора.

Актывісты могуць звярнуць мясцовых уладаў на нейкія пытанні, але ці захочуць іх чуць, звяртаць увагу і вырашаць гэтыя праблемы чыноўнікі?

Я займаюся праблемамі раёна Янава, у якім жыву. Неаднаразова мы пісалі калектыўныя звароты ў гарадскі выканкам, але пакуль гэта не дала ніякага выніку.

Асноўныя праблемы раёна — гэта адсутнасць каналізацыі, асфальтаваных дарогаў і грамадскага транспарту. Сітуацыя — невырашальная, бо ў горада няма грошаў. Чыноўнікі паведамляюць на чарговы зварот: «Аўтобус пусцім, але зараз не можам, бо няма дарогаў. Дарогу зробім, але трэба пракласці магістраль каналізацыйнай сеткі і пабудаваць каналізацыйна-насосныя станцыі» (кошт толькі станцый ля 4 млн рублёў).

Набліжаецца пачатак навучальнага году, і нашы дзеткі зноў будуць хадзіць у школу па «праезджай частцы», бо няма тратуараў, у цемры і па калена ў брудзе. А тыя школьнікі, што жывуць у канцы вуліцы 20-й дывізіі вымушаныя выходзіць на вучобу амаль за гадзіну, бо школа — вельмі далёка, а гарадскога аўтобуса нам не бачыць яшчэ гадоў дзесяць.

Ёсць у нас складанасці і праз тое, што ў раёне няма цэнтралізаванай каналізацыі — мы карыстаемся так званай мясцовай. Гэта забетаніраваная выграбная яма, у якую праз трубу зліваецца бруд. Адпампоўвае іх асенізатараў, чые паслугі каштуюць 35 рублёў, выклікаць яго даводзіцца кожныя 3-4 тыдні.

Эканомім, як можам, абы яма так хутка не запаўнялася: дзяцей купаем адразу абодвух, умываемся над вядром, посуд моем у місцы, пасля чаго ваду зліваем ў агарод. Адчуванне, што жывем у каменным веку. І так робяць усе жыхары раёна!

Як вы ацэньваеце ролю жаночага актывізму ў беларускай палітыцы? Чаму важна, каб у Беларусі былі жанчыны-палітыкі? Што такое для вас жаночае лідарства?

Гістарычна так склалася, што жанчына была захавальніцай агменю, якая забяспечвала ў доме утульнасць, займалася выхаваннем дзяцей. На мой погляд, жанчына больш востра ацэньвае сітуацыю, напрыклад, бытавую (у маёй сітуацыі, як патлумачыць 4-гадоваму дзіцю, што ён не можа паплюхацца ў ванне, бо ў нас поўная выграбная яма). У жанчыны больш развіты матчын інстынкт.

Тым не менш, гэта не значыць што жанчына павінна варыць боршч і не можа займацца грамадскай і палітычным жыццём краіны. Я лічу, што жанчынаў у палітыцы павінна быць болей, іх магчымасці павінны быць аднолькавыя з мужчынамі. Як чалавек, які займаецца праблемамі свайго раёну з упэўненасцю магу сказаць, што да праблемы я падышла перш за ўсё як жанчына, маць і дачка.

Кім вы бачыце сябе праз 5 год? Якім бачыце Рух «За Свабоду»?

Беларусь — гэта зямля маіх продкаў, яны тут жылі працавалі, марылі пра лепшую будучыню для нашчадкаў. Я хачу жыць у гэтай краіне, хачу, каб мае дзеці хацелі тут жыць, вучыцца і працаваць.

Толькі калі палітычнае і грамадскае жыццё будзе пабудаванае на любві і клопаце пра людзей, радзіму, культуру, традыцыі і гісторыю, толькі тады можна дасягнуць нейкіх вынікаў.

Рух «За Свабоду» праз пяць год я бачу як палітычную партыю з моцнымі і разумнымі актывістамі — з людзьмі, якія любяць Беларусь, у якой нарадзіліся і хочуць жыць, з вялізнай падтрымкай людзей. Падтрымку людзей я і сёння адчуваю каласальную!

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости