Новости Новости Беларуси

Дамаскина: «Для меня важно, чтобы женщина осознала свою силу»

Дамаскина: «Для меня важно, чтобы женщина осознала свою силу»

1681 просмотр Новополоцк Полоцк
В Полоцке и Новополоцке — традиционные для белорусских регионов проблемы, в их решении могли бы поучаствовать общественные активисты, но местные власти считают их работу опасной для региона, о своей общественно-политическую деятельности рассказывает член Совета Движения «За Свободу» Ольга Дамаскина.

Як вы ацэньваеце сітуацыю ў сваім рэгіёне? Чым могуць дапамагчы грамадскія актывісты ў рашэнні лакальных праблемаў?

Полацк і Наваполацк, можна часам лічыць адным вялікім горадам, бо шмат хто працуе ў адным, а жыве ў другім горадзе і наадварот. Ёсць праблемы агульныя для двух гарадоў:

  • стан дарог, бяспека на дарогах (адсутнасць ходнікаў для пешаходаў, няскошаная трава ўздоўж дарог),
  • якасць медыцыны - вельмі складана атрымаць накіраванне для кансультацыі ў спецыялістаў у Мінску, у дзіцячым аддзяленні няма пакоя для гульняў дзяцей, ёсць толькі адзін раддом на два гарады і бліжэйшыя раёны,
  • няма месцаў для адпачынку з дзецьмі - паркі і каруселі не адпавядаюць сённяшняму часу,
  • адсутнасць культурных мерапрыемстваў для моладзі і інш.

На маю думку, у нас улады жывуць сваім жыццём, і яны не зацікаўленыя ў падвышэнні ўзроўню грамадзянскай актыўнасці жыхароў. Нешматлікія грамадскія арганізацыі (як ні дзіўна яны ёсць, але вядомасць і іх уплыў — вельмі нізкі) — сваім, жыхары — сваім (у іх пасіўнасць і незацікаўленасць у вырашэнні праблем, якія выходзяць за межы іх асабістых праблем). І вельмі рэдка, калі ўсе могуць знайсці агульную мову ў вырашэння важных праблем, і ўсе гатовы аб’яднаць намаганні і палепшыць сітуацыю.

Грамадскія актывісты маглі б узяць на сябе задачу агучыць некаторыя праблемы публічна, паспрабаваць сваімі сіламі актывізаваць людзей, нешта зрабіць для вырашэння гэтых праблем, але ўлады, магчыма, будуць разглядаць такую дзейнасць як негатыўную ці нават небяспечную з’яву для горада.

Ці ёсць у вас кампанія, якую вы сёння рэалізуеце ў рэгіёне?

Лета, усе адпачываюць і вельмі хочацца, каб гэты адпачынак быў культурны, прыгожы, бяспечны. Горад Наваполацк знаходзіцца на беразе прыгожай і гістарычнай ракі Дзвіны. Але, нажаль, няма ўздоўж яе набярэжнай, няма добра абсталяваных пляжных зон у новых мікрараёнах, дзе жыве больш моладзі.

Зараз мы, рэгіянальныя актывісты Руху «За Свабоду» і грамадскай арганізацыі «ІніцыАрт» хочам не толькі агучыць гэтую праблему, але і паспрабаваць далучыць як мага больш жыхароў да далейшых дзеянняў па стварэнню зон сямейнага адпачынку ўздоўж ракі, плануем сабраць подпісы ў падтрымку. Гэтая кампанія распачнецца ўжо ў бліжэйшы час, сачыце за навінамі. Спадзяемся, што па яе выніку мясцовыя ўлады пойдуць насустрач і арганізуюць у раёне абсталяваны пляж.

Як вы ацэньваеце ролю жаночага актывізму ў беларускай палітыцы? Чаму важна, каб у Беларусі былі жанчыны-палітыкі? Што для вас жаночае лідарства?

Жанчыны — заўсёды больш актыўныя за мужчын. Яны гатовы перш за ўсё адстойваць інтарэсы сваёй сям’і, сваіх блізкіх. Аднак яны радзей ўдзельнічаюць у палітычных працэсах, у публічных дыскусіях, што няправільна, бо яны складаюць больш за палову насельніцтва. Іх вопыт і меркаванні надзвычай важныя для развіцця дэмакратыі ў нашым грамадстве.

У нас — у Полацку і Наваполацку — ёсць шмат прыхільніц дэмакратычнага развіцця краіны, якія публічна не заяўляюць свой пункт гледжання. Яны актыўныя ўдзельніцы прыватных абмеркаванняў праблем і сітуацый у рэгіёне. Яны з розных сфер дзейнасці (бізнес, НДА, культура, журналістыка, палітыка...) Але, яны пакуль негатовыя быць публічнымі, аднак імкнуцца развівацца і атрымліваць дадатковыя веды.

Жанчыны бачаць шмат праблемных сітуацый у горадзе, рэгіёне, краіне, але часам ім не хапае ведаў і інструментаў для вырашэння гэтых праблем. Некаторыя не могуць выразна і якасна выкладаць свае думкі і выступаць публічна, некаторыя баяцца і няўпэўненыя ў сваіх сілах. Яны мала ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці горада, рэгіёну, лічаць, што гэта не толькі бяссэнсоўна, але і небяспечна.

Для мяне важна — каб жанчына ўсвядоміла сваю моц («Ты — жанчына, і ў гэтым твая суперсіла!»). Жаночае лідарства — гэта калі жанчына не спыняецца, ідзе наперад, а за ёй шырокая дарога па якой ідуць не толькі іншыя жанчыны, але і мужчыны.

Кім вы бачыце сябе праз 5 год? Якім бачыце Рух «За Свабоду»?

Загадваць наперад часам небяспечна. Але мне бы хацелася стварыць у рэгіёне ўстойлівую супольнасць жанчын-актывістак, якія будуць адстойваць правы жанчын ў працоўнай, сямейна-бытавой, сацыяльнай і іншых сферах.

Рух я бачу як палітычную партыю з моцным лідарам, моцнымі рэгіянальнымі структурамі і з вялікай падтрымкай грамадства.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости