Новости Новости Беларуси

25 студентов Летней школы Движения «За Свободу» отобраны для продолжения обучения в Варшаве

25 студентов Летней школы Движения «За Свободу» отобраны для продолжения обучения в Варшаве

2243 просмотра Минск Гомель Брест Варшава
Региональные школы Движения «За Свободу» завершены. Организаторы отобрали 25 участников, которые продолжат обучение в Варшаве.

Студэнты і арганізатары мінскай Школы

Прыхільнікі пераменаў

Тры Школы першай ступені прайшлі за чэрвень-пачатак ліпеня ў Гомелі, Брэсце і Мінску. Апошняя з іх завяршылася 8 ліпеня ў сталіцы.

«Мы ў Руху „За свабоду“ аб’ядноўваем людзей, якія паважаюць правы чалавека, хочуць, каб краіна была дэмакратычнай і развівалася ў еўрапейскім накірунку. Новыя людзі далучаюцца да нас рознымі шляхамі, у тым ліку і праз палітычныя кампаніі, назіранне, але перад усім мы пашыраем кола прыхільнікаў пераменаў праз адукацыю», — распавёў удзельнікам Школы ў Мінску старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён нагадаў удзельнікам, што лепшыя выпускнікі рэгіянальных Школаў трапяць на Школу ў Варшаве, дзе ім цягам пяці дзён напрыканцы ліпеня прапануюць лекцыі ад польскіх і беларускіх экспертаў.

Беларусь вернецца ў сям’ю еўрапейскіх народаў

Экскурс у гісторыю Беларусі студэнтам прадставіў Уладзімір Арлоў.

«Без БНР бальшавікі не далі бы дазволу на стварэнне БССР, а БССР не было б сучаснай незалежнай Беларусі, — нагадаў пісьменнік і гісторык. — Але з часоў Расійскай імперыі гэта быў ужо не еўрапейскі час гісторыі нашай краіны. Цяпер мы толькі імкнёмся вярнуцца ў сям’ю еўрапейскіх народаў».

Ён нагадаў, што далёка не ўсе народы маюць сёння свае краіны, але у беларусаў ёсць свая дзяржава. «Можа, гэтая дзяржава — не такая, як мы марым, але яна ёсць. Я асабіста ўпэўнены ў яе еўрапейскай будучыні», — падкрэсліў гісторык.

У Беларусі няма мясцовага самакіравання — і гэта вялікая праблема

«Заканадаўства «Аб мясцовым самакіраванні ў Беларусі няма. І ніхто не робіць выгляду, што яно ёсць», — адзначыў юрыст, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які распавядаў пад час Школы пра палітычную сістэму Беларусі.

Па ягоных словах, «на сёння роля саветаў маргіналізаваная, у Беларусі ўсё кіраванне адбываецца ў ручным рэжыме: трэба даць грошы, ім даюць грошы, трэба забраць — забіраюць».

«Кіраўнік раёна справаздачыцца перад кіраўніцтвам горада. У выніку яму нашмат больш важна, што пра яго думае кіраўнік горада, чым тое, што пра яго думаюць людзі», — адзначыў Міхалевіч.

Па выніку, упэўнены эксперт, Беларусь — адзіная краіна ў нашым рэгіёне, дзе няма мясцовага самакіравання.

Беларусі не трэба прыдумляць ровар — можна вучыцца на вопыце суседзяў

«Каб рэфармаваць эканоміку Беларусі, нам не трэба нічога вынаходзіць: перад вачыма розныя краіны — Чэхія, Славакія, ГДР — дзе спрабавалі рэфармаваць былую савецкую эканоміку», — упэўнены эканаміст Сяргей Чалы, які прадстаўляў студэнтам сітуацыю ў Беларусі з эканомікай.

Эксперт адзначыў, што ў савецкай сістэме не было мікраэканамічнай раўнавагі, хаця і была, магчыма, макраэканамічная. «Таму прадпрыемствы там не будавалі, сыходзячы з эканамічнай эфектыўнасці», — патлумачыў эксперт.

Беларуская культура ў агульнаеўрапейскім кантэксце

Інтарактыўную лекцыю пра беларускую культуру прадставіла на Школе Руху Валярына Кустава, літаратарка, тэлевядоўца, лектар.

«Мне важна было даць усім слухачам школы, незалежна ад кірунку іх дзейнасці, арыенціры, якаркі, за якія б я яны маглі зачапіцца, каб добра арыентавацца ў тэндэнцыях сучаснай беларускай культуры. Не толькі ў стылях, кірунках, але і адрозніваць аўтараў, іх адметнасці, аўдыторыі, кантэнт. Разумець не толькі перавагі і спецыфікі нашай культуры, але і бачыць беларускую культуру шырэй — у агульнаеўрапейскім кантэксце, разумець, што і адкуль да нас прыйшло, адаптавалася і ці ўдала прыжылося, набыўчы нацыянальныя адметнасці», — пракаментавала вынікі сайту Pyx.by Валярына Кустава.

Па яе словах, «заняткі праходзілі жыва, інтэрактыўна, з вялікай цікавасцю і аддачай ад студэнтаў, што, натуральна, цешыць, бо падкрэслівае агульны высокі ўзровень матываванасці аўдыторыі».

удзельнікі школы ў Гомелі

Удзельнікі Школы ў Брэсце

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости