Новости Новости Беларуси

Власти не разрешили пикет против бездействия Слонимской прокуратуры и милиции

Власти не разрешили пикет против бездействия Слонимской прокуратуры и милиции

435 просмотров Слоним
Активист Движения «За Свободу» Алесь Масюк и представитель Слонимской демократической коалиции Иван Бедко 22 июня подали заявку на проведение пикета в местный райисполком против бездействия прокуратуры и милиции. Акция была запланирована на 8 июля, но ее проведение было запрещено властями.

«Мэта пікету - выказаць пратэст бяздзеянню Слонімскай пракуратуры і міліцыі, якое выразілася ў непрыняцці, прадугледжаных законам, мер па расследаванні злачынстваў, учыненых у дзень выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў у лютым на выбарчым участку №10 Слоніма», - распавёў сайту Pyx.by Алесь Масюк.

«Вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства, запланаванага на 8 ліпеня 2018 г. у гарадскім парку па вул. Оперная г.Слоніма, у сувязі з тым, што на гэты час запланаваны святочныя мерапрыемствы ў рамках "Плана мерапрыемстваў па выкананню Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Слонімскім раёне на 2016-2020г.г.», - сказана ў адказе са Слонімскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Кацярыны Руткоўскай.

Папера была атрыманая толькі за тры дні да запланаванага мерапрыемства, увечары 5 ліпеня.

Нагадаем, што ў дзень выбараў, Алесь Масюк і яго давераныя асобы былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за падлікам галасоў. У парушэнне закона, па распараджэнні старшыні камісіі Юнго Т.В. была ўстаноўлена загароджа з крэслаў, каб не дапусціць назіральнікаў да стала падліку.

Па завяршэнні падліку галасоў былі вывешаны копіі выніковых пратаколаў з 13 подпісамі членаў участковай камісіі. Хоць у дзень выбараў і пры падліку галасоў з трынаццаці членаў камісіі прысутнічала толькі 12 членаў камісіі.

Пазней стала вядома, што старшыня участковага выбаркама даслала ў Слонімскую раённую выбарчую камісію не пратакол, які быў складзены на выбарчым участку з іншымі лічбавымі звесткамі і іншым складам чальцоў участковай камісіі. У прыватнасці замест «супраць усіх» у 21 чалавек было ўказана 127 чалавек, а подпісаў чальцоў камісіі стала 12 (указана, што адзін з чальцоў участковай камісіі "захварэў", калі паспеў, так і не высветлена).

У сувязі з гэтым, экс-кандыдат у дэпутаты Алесь Масюк ужо некалькі разоў звяртаўся ў пракуратуру Слонімскага раёна і пракуратуру Гродзенскай вобласці з заявамі аб здзяйсненні старшынёй участковай выбарчай камісіі Юнго Т.В. злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 191 і 192 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнні выбарчага заканадаўства).

Пракуратурамі раёна і вобласці заявы Масюка накіроўваліся ў раённы аддзел унутраных спраў і абласное ўпраўленне з указаннямі правесці праверку. Аднак органы ўнутраных спраў гэтыя ўказанні не выконвалі і перасылалі заявы аб злачынствах у розныя выбарчыя камісіі. Выбаркамы давалі адпіскі, пакрываючы беззаконне.

Пасля чатырох месяцаў перапісак актывіст Руху «За Свабоду» атрымаў з пракуратуры Гродзенскай вобласці паведамленне, з якога вынікае, што пракуратура адмаўляецца ад нагляду за законнасцю і рэагавання на заявы аб злачынствах.

«Адмова ў правядзенні пікета, на жаль, была чаканая. А наконт бяздзейнасці пракуратуры і міліцыі ў мяне ўзнікла пытанне, можа ў нас у Слоніме існуе каста недатыкальных? Няўжо, сябры выбарчых камісій могуць тварыць беззаконне і заставацца беспакаранымі? Думаю, не, пакаранне павінна быць няўхільным», - пракаментаваў падзеі Алесь Масюк.

Па ягоным меркаванні, прыведзеныя факты пра здзяйсненне злачынстваў ніхто абвергнуць не можа. «Але не зразумела чаму пракуратура і міліцыя фактычна адмаўляецца праводзіць праверку маёй заявы аб злачынствах учыненых у дзень выбараў. Такія дзеянні пракуратуры і міліцыі я расцэньваю як утойванне злачынстваў. Відавочна, што ў пракуратуры ёсць людзі, якія не шануюць незалежнасць пракурораў і якія забыліся, што безнагляднасць і беспакаранасць спараджаюць злачынства», - заключыў актывіст Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости