Новости Новости Беларуси

Фэст «Пад вышываным сцягам» прайшоў у Баранавічах

Фэст «Пад вышываным сцягам» прайшоў у Баранавічах

1179 просмотров Барановичи
Больш за 60 чалавек сабраў Дзень вышыванкі ў Баранавічах — фэст «Пад вышываным сцягам», які традыцыйна ладзіць мясцовая суполка Руху «За Свабоду». Акрамя жыхароў гораду на свята прыехалі актывісты з Бярозаўкі і Ліды, Слоніма, Магілёва і Мінску.

Дзень вышыванкі адзначаецца ў Баранавічах з 2015 года, запачаткаваў традыцыю Віктар Сырыца, які на той момант узначальваў мясцовыя суполкі Руху «За Свабоду» і ТБМ.

«Мы, сябры Руху „За Свабоду“, заўсёды ставілі перад сабой мэту падвышаць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, і Дзень вышыванкі — гэта адзін з крокаў у гэтым накірунку. Мы гэта бачым святам, каб у ім маглі ўдзельнічаць самыя звычайныя людзі, якія зусім не ў тэме і палітычна не ангажаваныя», — распавёў пра свята брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

Ён падкрэсліў, што тое, што ў нейкі момант дзяржава зрабіла 2 ліпеня святам вышыванкі, не значыць, што яно перастала быць святам для нас. «Нам нічога не перашкаджае адзначаць гэтае свята па-свойму», — дадаў абласны каардынатар.

Казакевіча падтрымаў і баранавіцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар. Ён лічыць, што Дзень вышыванкі — гэта свята для ўсіх беларусаў. «Вышыванка — гэта мова народу, мова не літараў, а сімвалаў», — падкрэсліў Гундар.

У межах фэсту ўдзельнікі прачыталі вершы, перад імі выступілі барды — Сяргей Чарняк з Ліды і Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў. Рызынкай сталі народныя танцы.

Мясцовыя жыхары пазітыўна рэагавалі на свята, у тым ліку і моладзь. Усе ахвотныя маглі атрымаць стужкі і балёнікі з арнаментам.

Свята не была санкцыяванае мясцовымі ўладамі. Дзве гадзіны прайшлі пад пільным наглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным, якія здымалі свята на камеры, але не перашкаджалі ягонаму правядзенню.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости