Новости Новости Беларуси

Лободенко: «До нашей Беларуси — сто шагов, и их не сделать за один день»

Лободенко: «До нашей Беларуси — сто шагов, и их не сделать за один день»

2063 просмотра Бычки
Журналист и общественный деятель Глеб Лободенко стал пятнадцатым лауреатом премии имени Василя Быкова «За свободу мысли».

Цырымонія ўручэння прэміі імя Васіля Быкава прайшла 23 чэрвеня на радзіме пісьменніка. На яе прыехалі шэраг лаўрэатаў мінулых гадоў. Вядучым быў паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.


«У гэтым годзе Васіля Быкава няма 15 год, і мы ўручаем прэмію „За свабоду думкі“ пятнаццатаму лаўрэату, — нагадаў на цырымоніі заснавальнік прэміі, сябра рады Руху „За Свабоду“ Аляксандр Мілінкевіч. — І ўсе яны сапраўдныя прадаўжальнікі справы Быкава».

Па ягоных словах, сярод лаўрэатаў мастакі, краязнаўцы, музыкі, грамадскія дзеячы. «Іх усіх яднае паміж сабой і з Быкавым тое, што яны Грамадзяне з вялікай літары», — дадаў Мілінкевіч.

Заснавальнік прэміі падзякаваў кожнаму, хто ахвяраваў грошы на правядзенне цырымоніі, СМІ за падтрымку, а таксама асобна адзначыў заснавальніка партала Tut.by Юрыя Зісера за вялікую дапамогу.

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч нагадаў на цырымоніі пра яшчэ адну прэмію, якую Рух «За Свабоду» ўручыў ужо другі раз — прэмію імя Віктара Сырыцы лепшым рэгіянальным ініцыятывам.

«Я ўпэўнены, што традыцыя ўручэння прэміі „За свабоду думкі“ будзе жыць, у наступным годзе нас будзе яшчэ болей. І Жыве Беларусь!»" — заключыў палітык.

Пад час цырымоніі выступілі лаўрэаты мінулых гадоў. Руху «За Свабоду» падзякаваў рэжысер Валер Мазынскі. «Гэты дзень — гэта самы вялікі на сённяшні дзень помнік Васілю Быкаву, які зрабіў Рух «За Свабоду», — адзначыў адзін з лаўрэатаў прэміі.

Статуэтку Глебу Лабадзенку ўручылі лаўрэаты грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч і краязнаўца Ада Райчонак.

«Гэта першы дыплом, якія я павешу на сценку, — паабяцаў новаабраны лаўрэат. — І не толькі таму, што гэта прэмія Васіля Быкава, а дзякуючы тым лаўрэатам, якія таксама былі ўганараваныя гэтай прэміяй».

Лабадзенка падкрэсліў, што каб сам уручаў нейкую прэмію, то назваў бы яе «Ні словам, а справай». «Няма таго тумблера, дзякуючы якому мы прачнемся і ўсё зменіцца. Каб прачнуцца ў нашай Беларусі, трэба зрабіць тысячу крокаў, і за адзін раз іх не зробіш. Кожны з нас можа зрабіць хаця б адзін з іх», — адзначыў лаўрэат.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости