Новости Новости Беларуси

В суде начали рассматривать дело против строительства бизнес-центра во дворе Толбухина

В суде начали рассматривать дело против строительства бизнес-центра во дворе Толбухина

1748 просмотров Минск
Жители улицы Толбухина, во дворах которых идет стройка бизнес-центра, требуют полного запрета на хозяйственную деятельность компании-застройщика «Ветер».

Істцы звярнулі ўвагу на тое, што пры праектаванні бізнес-цэнтра былі дапушчаныя шматлікія парушэнні. У прыватнасці, парушаныя нормы магчымага памеру стаянцы ў двары,занадта малая адлегласць ад яе да дамоў (у адпаведнасці з СанПін, да фасадаў жылых дамоў павінна быць не менш за 35 метраў, да тарцоў — не менш за 25 метраў, а на самой справе ад 11,8 м).

19 чэрвеня адбылося першае папярэдняе слуханне па справе, на якім істцы падтрымалі свае патрабаванні.

У прыватнасці адзін з істцоў, юрыст Аляксандр Жук адзначыў, што ў плане будаўніцтва бізнес-цэнтра парушаныя не толькі нормы адлегласці ад жылых дамоў, але і памеры будучай аўтастаянкі (забаронена размяшчаць большыя за 50 машынамесцаў у зоне жылой забудовы). Ён падаў хадайніцтва пра прыпыненне дзейнасці «Ветру» да вынясенне рашэння па справе, аднак суддзя адхіліла прапанову. Юрыст таксама прадставіў адказ з міністэрства архітэктуры, у якім утрымліваецца шэраг патрабаванняў да кампаніі-забудоўшчыка па праекце. Гэты дакумент быў далучаны да справы.

«Пасля пачатку будоўлі ў нас пагоршыліся ўмовы жыцця, — адзначыла адна з істцоў Вялічка. — Мы не супраць будаўніцтва, але пабудуйце там дзіцячы творчы цэнтр. Мы супраць стаянкі, вакол платныя, якія пустуюць. Для чаго будаваць яшчэ адну ўнутры жылога раёну?»

Жанчына нагадала пра вырубленыя пад час будоўлі дрэвы і дадатковыя плошчы, якія выкарыстоўваюцца пад час будаўніцтва.

«Бізнес-цэнтр будуецца на тэрыторыі зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рэжым гэтай зоны прадугледжвае забарону на ўзвядзенне там гаражоў-стаянак. Чаму гэтая норма была парушаная? Адказу ад дзяржаўных органаў на нашы звароты па гэтым пытанні не было», — нагадаў адзін з істцоў, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Палітык адзначыў, што надалей будаўніцтва можа быць прызнана незаконным і будуць заведзеныя справы ў адносінах да тых, хто яго дазволіў.

У сваю чаргу прадстаўнікі адказчыка «Ветру» заявілі пра тое, што з патрабаваннямі іску не згодныя. На шэраг пытанняў як суддзі, так і істцоў пра замеры ад аб’екту да жылых будынкаў, ці вытрыманыя там нормы, як працуюць з гістарычнымі будынкамі — супрацоўнікі фірмы адказаць не змаглі. У выніку было прызначанае другое падрыхтоўчае паседжанне на 12 ліпеня.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости